Абмяркоўваючы сацыялістычныя абавязацельствы на 1967 год,  хлебаробы трэцяй  паляводчай брыгады калгаса “40  год  Кастрычніка” абавязаліся  значна павысіць ураджайнасць зерневых, бульбы, кукурузы і іншых сельскагаспадарчых культур.

Пад гэтыя культуры рашано нарыхтаваць і вывезці 3.100 тон угнаенняў. Нарыхтоўка ўгнаенняў ідзе поўным ходам. Рыхтуецца таксама тэхніка, інвентар.

Не толькі працоўнымі поспехамі рашылі  адзначыць хлебаробы 50-годдзе Савецкай улады. На сходзе дамовіліся  адрамантаваць у вёсках  платы, калодзежы, упарадкаваць вуліцы, а вясной  азеляніць іх.

Сцяпан Міхайлавіч Салодкін, дырэктар школы, абавязаўся стварыць куток  “Гісторыя нашай школы”. Ён зараз збірае  фотаздымкі, запісвае  ўспаміны  старажылаў, рыхтуе дыяграмы і стэнды, у якіх расказваецца аб тым, як змянілася аблічча вёсак і іх жыхароў за гады Савецкай улады.

Настаўніца Таццяна Аляксандраўна Самусенка выказала пажаданне ўзначаліць у вёсцы бібліятэчку-перасоўку.

Я. ФУРСІН,

наш няштатны карэспандэнт.

 

 

На паўднёвай ускраіне райцэнтра паявілася яшчэ адна новабудоўля. Гэта будуецца новы масласырзавод. Пуск прадпрыемства запланаван на канец 1967-га, юбілейнага для Савецкай улады года.

НА ЗДЫМКУ: на будаўнічай пляцоўцы масласырзавода.

Фота А. БАРСУКОВА.

Добавить комментарий