Змены – станоўчыя

Нарэшце апошні месяц каляндарнай восені прынёс станоўчыя зрухі ў дэмаграфічным аспекце: колькасць нованароджаных перавысіла колькасць тых, хто пайшоў у свет іншы. Так, у лістападзе нарадзілася 17 слаўгарадчан-немаўлят. З вылікім адрывам перавага за гараджанамі, іх – 12, выскоўцаў, адпаведна, — пяцёра. А вось эстафету гендернага лідарства прынялі дзяўчаткі: іх нарадзілася амаль у два разы болей – 11, прадстаўнікоў моцнай паловы – толькі шасцёра.

Аналізуючы імёны, якія сваім крывінкам абралі бацькі, навідавоку, што матулі і татулі праявілі фантазію, аднак перавага  па-ранейшаму застаецца за імёнамі славянскага паходжання. Мяркуйце самі: прыгажунь-дзяўчатак назвалі: Сафія, Ксенія, Аліса, Дамініка, Кацярына, Вераніка, Дар’я, Кіра, Вікторыя, Анастасія. Хлопчыкам далі наступныя імёны: Дамір, Канстанцін, Захар, Платон, Ягор, Дзмітрый. Хочацца шчыра павіншаваць новаспечаных бацькоў з прыемным папаўненнем у іх сем’ях. Няхай вашы крывінкі растуць здаровымі і шчаслівымі, атуленымі вашымі любоўю і пяшчотай.

У лістападзе на вёсцы зарэгістравана тры шлюбы, толькі адно вяселле згулялі маладыя ў горадзе. Жадаем маладым, каб іх любоў і павага адзін да аднаго дапамагалі ім у тым ліку і ў складаных жыццёвых сітуацыях знаходзіць разумнае выйсце, тым самым мацуючы іх узаемаадносіны. Няхай хутчэй вас наведае “бусляня” і прынясе ў вашы сем’і прыемнае і чаканае папаўненне.

На жаль, дэмаграфія лістапада пазначана і скрушнай статыстыкай. Такі закон жыцця.  Пакінулі гэты свет 11 чалавек: двое гараджан і дзевяць вяскоўцаў. Выказваем спачуванні ўсім, хто страціў роднага і блізкага чалавека.

За 11 месяцаў бягучага года нарадзілася 154 дзіцяці (95 гараджан і 59 вяскоўцаў). Зарэгістравана 55 шлюбаў (37 – у горадзе і 18 – на вёсцы), пры гэтым скасавана пяць шлюбаў. Памерла 189 чалавек (99 – у горадзе і 90 – на вёсцы).

Даныя, прадастаўленыя начальнікам аддзела

ЗАГС райвыканкама М. НІКІЦІНАЙ,

апрацавала С. ІГАРАВА. Фота аўтара.

Добавить комментарий