Меню
Категории
Тут будзе дом
16.12.2016 Это интересно

На вуліцы  Карла Маркса вядзецца будаўніцтва пяціпавярховага дома. Узначальвае калектыў будаўнікоў з МПМК-274, заняты  на гэтым аб’екце, Аляксей Аляксеевіч Сцепаненка. У комплекснай  брыгадзе  12 чалавек. Гэта В. А. Целяпанаў, У. Я. Сімпорахаў, Л. Л. Грыдзін, Р. М. Ерафеева, В. І. Сокалава, А. В. Хвашчыліна, С. А. Фомчанка, Н. М. Лашкова, М. В. Якаўлеў, І. Г. Аўраменка, У. Р. Семянкоў.

Брыгада дружная, працавітая. Нярэдка будаўнікоў можна ўбачыць на аб’екце і ў выхадныя дні. Асабліва  механізатараў. Багаты вопыт будаўніцтва мае прараб А. А. Сцепаненка. Ён працуе будаўніком з 1968 года, на яго рахунку ўжо не адзін жылы дом. Узводзіў  ён жыллё ў калгасе  “Радзіма”, там жа станцыю тэхабслугоўвання, будаваў у калгасах і саўгасах, много яго дамоў у райцэнтры.

Зусім нядаўна прыбылі будаўнікі на аб’ект. Арганізавана  вядуць работы па закладцы падмурку. Рыхтуецца катлаван, укладваюцца пліты, завозяцца  патрэбныя матэрыялы.

Да канца года брыгада намерана выканаць работ на 30 тысяч рублёў.

А наперадзе непачаты край работ. Галоўнае – былі б  сродкі і будматэрыялы. Жаданне працаваць ёсць і яно вялікае.

НА ЗДЫМКАХ: комплексная брыгада будаўнікоў; вядуцца работы па закладцы падмурка.

Фота У. Дзем’янкова.

(1990 г.)

Добавить комментарий

Вы должно быть авторизован опубликовать комментарий.

*