Меню
Категории
Горад стане прыгажэйшым
06.01.2017 Это интересно

Мінулы год амаль не змяніў аблічча Слаўгарада.  І ўсё ж   змяненні ёсць. У цэнтры горада вырас двухпавярховы васьмікватэрны будынак, прыгожая агарожа абступіла скверык, пракладзена  600 пагонных метраў тратуара. Вуліцы Чырвонафлоцкая і Чапаева прафіліраваны і ўкладзены гравіем.

У другім годзе сямігодкі горад стане больш  прыгожым і добраўпарадкаваным. На вуліцы Ленінскай будзе заселен новы васьмікватэрны дом і закладзен падмурак новаму.

З устанаўленнем воданапорнай вежы пачне працаваць 6 калонак. На вуліцах горада будзе пракладзена яшчэ 1000 метраў тратуара. Намечана таксама  добраўпарадкаваць гарадскі парк. Уступіць у строй  2 новых калодзежы. Вось далёка не ўвесь пералік  таго, што будзе зроблена ў другім  годзе сямігодкі.

І. ГРАШЧАНКА,

загадчык райкамунгаса.

 

Добавить комментарий

Вы должно быть авторизован опубликовать комментарий.

*