Сустрэчы ў Калядкі

На бягучым тыдні інфармацыйна-сацыяльны “цягнік” “Забота” пад эгідай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама спяшаўся ў накірунку населеных пунктаў: Рабавічы, Жалезінка і Улукі. Вяскоўцы гасцей з нецярпеннем чакалі, бо і пагутарыць хацелася, і пра праблемы распавесці, і песню душэўную паслухаць. У складзе гасцей былі: медык, работнік РАНС, загадчыца аўтаклуба РЦК і НТ Галіна Максімава і самадзейныя артысты.

Каляды яшчэ працягваюцца, і вяскоўцам прыйшлася па душы тэматычная праграма артыстаў, а таксама сустрэча с казачнымі персанажамі – Дзедам Марозам і Снягуркай. На развітанне і госці, і вяскоўцы абменьваліся ўзаемнымі віншаваннямі з Калядкамі і шчырымі пажаданнямі.

Тэкст і фота С. ІГАРАВАЙ.

 

Добавить комментарий