НАЗНАЧЭННІ

Вольга Уладзіміраўна ІВАНОВА – начальнік упраўлення па працы,занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Нарадзілася ў 1982 годзе ў вёсцы Новая Слабада. Мае вышэйшую адукацыю – закончыла Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі ў Гомелі па спецыяльнасці “таваразнаўства і экспертыза тавараў, падаткі і падаткаабкладанне”. Працавала ў райпа таваразнаўцам гандлёва-камерцыйнага аддзела з 2001 па 2009 гады, потым рабіла ў падаткавай інспекцыі інспектарам.

У 2011 годзе прыйшла працаваць ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Спачатку была на пасадзе вядучага спецыяліста сектара пенсій і дапамогі, потым  стала загадчыцай гэтага сектара, а з 2013 года працавала начальнікам аддзела пенсій і дапамогі.

 

Вадзім Аляксандравіч ПАСЯЛЕНЦАЎ – начальнік аддзела эканомікі райвыканкама

Нарадзіўся ў Слаўгарадзе ў 1981 годзе. Пасля школы паступіў і закончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі па спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”. Працаваць прыйшоў у райпа эканамістам. З 2006 года працаваў на былым ААТ“Слаўгарадскі масларобчы-сыраробчы завод”, цяперашнім філіяле “Слаўгарадскі” ААТ “Бабушкіна крынка”, таксама эканамістам. Апошнім часам рабіў спецыялістам па арганізацыі закупа на УКП “Жылкамгас”.

Фото Вл. ВАСИЛЬЕВА.

Добавить комментарий