Подписывайтесь на газету "Прысожскі край"! Подписной индекс: индивидуальный - 64087 , ведомственный - 640872.

Увядзенне Беларуссю бязвізавага рэжыму вельмі пазітыўна ўспрынята замежнымі партнёрамі

 

Аб гэтым заявіў 15 лютага ў час анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Дзмітрый Мірончык адзначыў, што ацэнка першых дзён бязвізавага рэжыму самая станоўчая. У ліку самых актыўных наведвальнікаў Беларусі ў гэтыя дні — немцы, палякі, кітайцы, італьянцы, а таксама літоўцы. Ёсць і адзінкавыя госці з іншых дзяржаў, напрыклад, Мальты.

Дзмітрый Мірончык прывёў прыклад са сферы знешняга гандлю, дзе на вышэйшым узроўні ставіцца задача па дыверсіфікацыі рынкаў збыту. Аднак Беларусь пры гэтым не пакідае і традыцыйных рынкаў. Тое ж самае ва ўязным турызме, дзе вельмі вялікая доля фарміруецца за кошт грамадзян Расіі і іншых краін ЕАЭС і СНД. “Мы ні ў якім разе не закрываем для іх нашу краіну. Наадварот, робім усё, каб і для іх павысіць турыстычную прывабнасць Беларусі. Размова не ідзе аб змене вектара. Размова ідзе аб дыверсіфікацыі, пашырэнні кола партнёраў”, — падкрэсліў прэс-сакратар.

Паводле даных на 9.00 15 лютага, у пункце пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск было аформлена 465 замежных грамадзян, якія вырашылі скарыстацца пяцідзённым бязвізавым рэжымам.

БелТА.

Updated: 17.02.2017 — 12:14

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Авторские права. "Прысожскі край" Районная газета. Новости Славгорода и Славгородского района . © 2016
Сайт Президента Республики Беларусь Славгородский районный исполнительный комитет HotLog Яндекс.Метрика Rating All.BY