Подписывайтесь на газету "Прысожскі край"! Подписной индекс: индивидуальный - 64087 , ведомственный - 640872.

Нацбанк з 15 сакавіка знізіў стаўку рэфінансавання да 15 працэнтаў гадавых

 

Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

З 15 сакавіка зніжаюцца стаўка рэфінансавання — з 16 працэнтаў да 15 працэнтаў гадавых і стаўкі па пастаянных даступных і двухбаковых аперацыях Нацыянальнага банка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў — з 20 працэнтаў да 18 працэнтаў гадавых. Акрамя таго, зніжаны стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці — з 11 працэнтаў да 10 працэнтаў гадавых.

У Нацбанку падкрэслілі, што чарговае ў бягучым годзе зніжэнне працэнтных ставак стала магчымым у сувязі з запаволеннем інфляцыі, а таксама дадатнымі тэндэнцыямі на валютным і дэпазітным рынках. “Інфляцыя прадаўжае зніжацца, і яе запаволенне адбываецца больш значнымі тэмпамі, чым чакалася раней”, — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

Узмацненне тэндэнцыі запаволення інфляцыі звязана з умацаваннем беларускага рубля ў студзені-лютым, якое абумоўлена значным перавышэннем прапанавання замежнай валюты над попытам на ўнутраным валютным рынку. Чыстае прапанаванне валюты сфарміравалася, у асноўным, за кошт продажу валюты насельніцтвам на фоне збалансаванасці аперацый суб’ектаў гаспадарання.

На дэпазітным рынку захоўваецца дадатная дынаміка ўкладаў насельніцтва ў беларускіх рублях з улікам прывабнага ўзроўню іх даходнасці ў рэальным выражэнні.

“Далейшае запаволенне інфляцыйных працэсаў, а таксама захаванне пазітыўных тэндэнцый на валютным і дэпазітным рынках дасць магчымасць захаваць у бліжэйшыя месяцы накіраванасць працэнтнай палітыкі на зніжэнне працэнтных ставак у эканоміцы”, — канстатавалі ў Нацбанку.

Стаўка рэфінансавання зніжана ў Беларусі трэці раз з пачатку года. Так, з 18 студзеня яна знізілася з 18 працэнтаў да 17 працэнтаў гадавых, а з 15 лютага — з 17 працэнтаў да 16 працэнтаў гадавых.

БелТА.

Обновлено: 17.03.2017 — 08:51

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Авторские права. "Прысожскі край" Районная газета. Новости Славгорода и Славгородского района . © 2016
Сайт Президента Республики Беларусь Славгородский районный исполнительный комитет HotLog Яндекс.Метрика Rating All.BY