Подписывайтесь на газету "Прысожскі край"! Подписной индекс: индивидуальный - 64087 , ведомственный - 640872.

Палова на палову

Апошні месяц каляндарнай зімы ў дэмаграфічным аспекце склаўся няблага, ва ўсялякім выпадку сальда нарэшце не адмоўнае.

Пачнём па парадку. У раёне зарэгістравана 11 нованароджаных. Большасць з іх – гараджане (іх —8), вяскоўцаў только трое. У гендарным плане назіраецца амаль роўнасць: на шэсць хлопчыкаў прыйшлося пяцёра прыгажунь-дзяўчынак. Імёны нованароджаным далі наступныя: Аліна, Ксенія, Віталіна, Арына, Уладзіслава; Максім, Радзівон, Кірыл, Ягор, Мацвей і Мікіта. Сем’і, якія з прыемнай навіной наведаў Бусел, шчыра віншуем з нагоды нараджэння дзіцяці. Няхай вашыя крывінкі растуць здаровымі і шчаслівымі. Атуляйце іх сваімі любоўю і дабрынёй.

Як у горадзе, так і на вёсцы ў лютым дзевяць пар зарэгістравалі свае адносіны і згулялі вяселлі. Шэсць пар “распісваліся” у ЗАГСе, напалову менш – у сельвыканкамах. Прымайце нашы шчырыя віншаванні! Жадаем маладым захаваць свае трапяткія адносіны на ўсё жыццё і крочыць у адным накірунку.

На жаль, закон жыцця не змяніць: прыходзіць час, калі мы выпраўляем у апошні шлях сваіх родных і блізкіх. 11 слаўгарадчан лютаўскімі днямі пакінулі гэты свет. Выказваем глыбокія спачуванні ўсім, хто перажывае смутак і боль.

Калі падводзіць вынікі студзеня і лютага, то навідавоку наступнае: нарадзілася 27 дзяцей (17 гараджан і 10 вяскоўцаў); зарэгістравана 12 шлюбаў ( 9 – у горадзе і 3 – на вёсцы); памерла 37 чалавек, з якіх 11 гараджан і 26 вяскоўцаў.

Даныя, прадастаўленыя начальнікам аддзела ЗАГС

райвыканкама Марынай НІКІЦІНАЙ,

апрацавала Святлана ІГАРАВА.

 

Updated: 17.03.2017 — 08:48

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Авторские права. "Прысожскі край" Районная газета. Новости Славгорода и Славгородского района . © 2016
Сайт Президента Республики Беларусь Славгородский районный исполнительный комитет HotLog Яндекс.Метрика Rating All.BY