Меню
Категории
Творчество наших читателей
22.04.2017 Культура

Чарнобыльская хмара

Чарнобыльская хмара над зямлёй

Прагаласіла горыччу пакутаў.

Праліла слёзы дажджавой віхрой,

Крыламі скінула нам смерці путы.

Збянтэжана глядзяць наўкол сады:

Прыйшла бяда расаднікам праклятым.

Ліхтар схіліў свой капялюш сівы,

Прыкрылісь кветкі хусткамі ля хаты.

Палеткі з сухастоям ладзяць баль,

Крумкач наведаў кінутыя хаты,

Мой кут, як жыць, калі тваю вуаль,

Звіваюць не нашчадкі, а салдаты?

Суполкам думкі, нібы рой, гудуць,

Цень успамінаў корміць мёдам горкім.

На жаль, люд едзе, толькі  памянуць

Былыя хаты, родныя прасёлкі.

Вера СТАСЕНКА.

Добавить комментарий

Вы должно быть авторизован опубликовать комментарий.

*