Официальный сайт общественно-политической газеты Славгородского района

Подписывайтесь на газету "Прысожскі край"! Подписной индекс: индивидуальный - 64087 , ведомственный - 640872.

“Перагледзім і рэжым работы”

 

Першага верасня, як і анансавалася, у прэс-цэнтры рэдакцыі адбыўся  “круглы стол” на прадмет  арганізацыі гандлёвага абслугоўвання насельніцтва раёна. У ягонай рабоце прымалі ўдзел: намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Сяргей Міхалюта, першы намеснік старшыні праўлення райпа Людміла Каваленка і аўтар гэтых радкоў, рэдактар выдання Уладзімір Рыжанкоў.

Багатай на тэлефонныя званкі тую гадзіну назваць нельга. Таму размову  ладзілі хутчэй у  фармаце рэкамендацый прадстаўніку райпа. Нібыта ва ўнісон размове  прагучаў першы  тэлефонны званок ад, як высветлілася, жыхаркі Слаўгарада, студэнткі Мінскага ўніверсітэта Алены.

“Мяне цікавіць сітуацыя, якая  склалася ў нашым адзіным, на жаль, кафэ “Бярозка”. Акрамя таго, што яно, мякка кажучы, не адпавядае сучасным тэндэнцыям, маю на ўвазе меню, дык і графік работы  яго некалькі незразумелы: пасля 17 гадзін у будні дзень “Бярозка” перастае функцыянаваць. Дзе логіка? Ці зарабляць плануеце толькі ў выхадныя і на вяселлях, іншых мерапрыемствах?”

Пракаментавала сітуацыю Людміла Мікалаеўна:

—Мы прызнаём, што па кафэ “Бярозка” трэба  прымаць неадкладныя меры. Датычыцца гэта  і меню, і іншых пытанняў. Мы ўжо запланавалі карэнным чынам перагледзіць як асартымент блюдаў, так і іх кошт. Забягаючы наперад, падкрэслю, што над абнаўленнем меню мы працуем грунтоўна, беручы на ўзбраенне ўзоры іншых устаноў харчавання. Мяркую, у хуткім часе мы зможам нашых  наведвальнікаў парадаваць новымі прысмакамі і па адэкватных цэнах.

Рэжым работы, у бок яго камфорта для нашых кліентаў, таксама будзе перагледжаны.

Не прымусіў сябе чакаць і другі званок.

Жыхар вуліцы Маладзёжная Аляксей цікавіўся, на якім этапе заяўленае раней будаўніцтва новай, больш камфортнай крамы ў раёне гарадскога возера?

Па гэтым пытанні Людміла Мікалаеўна паведаміла наступнае. У бягучым годзе на месцы дзеючай гандлёвай кропцы будзе пабудаваны сучасны магазін. Тым больш, сучасныя тэхналогіі дазваляюць рабіць гэта ў самыя  сціслыя тэрміны. Графік работы яго таксама будзе максімальна  камфортным для пакупнікоў.

Больш  званкоў не паступала, і наша гутарка ішла аб якасці тавараў райпа, умовах канкурэнцыі, якую стварае той жа “Евроопт”. Мы прыйшлі да высновы, што апошні  зусім  не панацэя для пакупнікоў. Рознага роду “заманухи” у выглядзе розыгрышаў кватэр, аўтамабіляў, грошай – стымул вялікі, і райпа канкурыраваць тут не можа. Але цэнамі і якасцю прадукцыі – чаму б і не? Як сказала нашая суразмоўца, у праўленні разумеюць патрабаванні сучаснасці і шукаюць шляхі, па якіх ісці далей і развівацца.

Прымаў удзел у абмеркаванні

Уладзімір РЫЖАНКОЎ. 

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...
Updated: 10.09.2017 — 19:22
Авторские права. "Прысожскі край" Районная газета. Новости Славгорода и Славгородского района . © 2016
Сайт Президента Республики Беларусь Славгородский районный исполнительный комитет HotLog Яндекс.Метрика Rating All.BY