Прытрымліваючыся традыцыйнасці

Вось і жнівень праляцеў. Ад апошняга летняга месяца засталіся прыемная асалода і цёплыя ўспаміны. Асабліва ў тых, каму жнівень прынёс прыемныя змены ў жыцці. Найвялікшае шчасце паспыталі адзінаццаць сем’яў, дзе на свет жнівеньскімі днямі з’явіліся сем хлопчыкаў і чатыры дзяўчынкі, з іх гараджан – шасцёра, вяскоўцаў адпаведна адным меней. Імёны сваім дзеткам бацькі абралі традыцыйныя: Ягор, Мацвей, Арцём, Кірыл, Назар, Аляксандр, Максім; Ульяна, Маргарыта, Аліна і Эльвіра. Бачна, выбіраючы імя свайму дзіцяці, большасць людзей усё часцей і часцей звяртаюцца да царкоўных календароў. Віншуем новаспечаных бацькоў з нованароджаным! Жадаем, каб ваша доўгачаканае дзіцяці было здаровым, усмешлівым, не капрызным. Няхай ночы будуць спакойнымі, а дні перапаўняюцца дзіўнымі і па-новаму цікавымі падзеямі! Развівайцеся, подрастайце, спазнавайце, весяліцеся, радуйцеся кожнаму дню! Шчасця вам!

У жніўні з’явіліся і новыя сем’і. Асобныя слаўгарадчане, якія праверылі свае пачуцці часам, вырашылі далей ісці адным шляхам, дзелячы папалам радасці і нягоды, кахаючы і падтрымліваючы адзін аднаго. Вузамі Гіменэя звязалі сябе шэсць пар закаханых. Пяцёра з іх – гараджане, і толькі адна пара вяскоўцаў. Шчырыя віншаванні дасылаем маладым. Няхай вашы сем’і толькі крэпнуць і павялічваюцца. Шчасця, узаемапавагі, паразумення і кахання.

У гэты ж час на адну сям’ю стала меней – аддзелам загс скасаваны шлюб. Людзі, якія дагэтуль былі блізкімі і каханымі, сталі чужымі. Таму і разыйшліся ў розныя бакі. Хочацца, каб у далейшым у кожнага з іх усё  склалася добра.

На жаль, скрушныя дні прыйшлося перажыць асобным слаўгарадчанам, якія страцілі родных людзей. Чатырнаццаць чалавек пакінулі гэты свет: з іх дзевяць гараджан і пяцёра вяскоўцаў. Па-ранейшаму, як бачыце, смяротнасць дамінуе. Выказваем спачуванні ўсім, хто паспытаў скруху і боль ад страты. Трымайцеся.

Статыстыка васьмі месяцаў наступная: нарадзілася 94 дзіцяці (56 – у горадзе, 38 – на вёсцы), зарэгістраваны 41 шлюб (32 – гараджане, 9 – вяскоўцы), скасавана пяць шлюбаў, памёр 141 чалавек (71 – у горадзе, 70 – на вёсцы).

Даныя, прадастаўленыя начальнікам аддзела загс райвыканкама Марынай НІКІЦІНАЙ,

апрацавала Святлана ІГАРАВА. Фота аўтара.