У вытокаў беларускага кнігадрукавання

Штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята беларускага друкаванага слова.

Пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш славуты зямляк, асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу – “Псалтыр”.

Кніга – сапраўднае геніяльнае адкрыццё чалавецтва. Яна належыць да тых вынаходніцтваў, якія не маюць сабе роўных і ніколі не знікнуць з чалавечай цывілізацыі.

Да Дня беларускага пісьменства і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў центральнай бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

Каб прыцягнуць увагу жыхароў горада да гэтага свята і пазнаёміць з яго гісторыяй, супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі 1 верасня выйшлі на адкрытую пляцоўку РЦК і НТ з інфармацыйным стэндам “Дзень беларускага пісьменства”.

Для вучняў старэйшых класаў сярэдняй школы № 2 адбылося пасяджэнне краязнаўча-патрыятычнага клуба “Радзімічы”. Пасяджэнне прайшло ў форме вечара-партрэта пад назвай “У вытокаў беларускага кнігадрукавання”. Бібліятэкары расказалі аб асветніцкай дзейнасці Францыска Скарыны і яго паслядоўнікаў: Сімяона Полацкага, Еўфрасінні Полацкай, Міколы Гусоўскага. На мерапрыемстве таксама ішла размова аб кнігадрукаванні на Магілёўшчыне і выдавецкай дзейнасці ў сучаснай Беларусі.

У чытальным зале цэнтральнай бібліятэкі была аформлена інфармацыйная кніжная выстава “Духоўны скарб на паліцах”.

Маргарыта МЕДЖЫДАВА,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі

цэнтральнай бібліятэкі.