Фестываль запрасіў “Чапурушак”

30 верасня народны ансамбль “Чапурушкі” прыняў удзел у першым фестывалі лёну “Ільняная карусель”, які праходзіў у г.п. Карма, што на Гомельшчыне. Калектыў падтрымаў сваімі песнямі рыбны падворак адной з гаспадарак раёна і выканаў душэўныя кампазіцыі на цэнтральнай пляцоўцы свята, дзе выступалі 15 калектываў з розных раёнаў Гомельшчыны, а таксама з Валагодчыны Расійскай Федэрацыі. Нашы землякі атрымалі сувенір, дыплом і былі запрошаны прыняць удзел і ў другім фестывалі.