Официальный сайт общественно-политической газеты Славгородского района

Подписывайтесь на газету "Прысожскі край"! Подписной индекс: индивидуальный - 64087 , ведомственный - 640872.

“Нам многае па плячы!”

Другая нядзеля кастрычніка – знамянальны дзень для ўсіх работнікаў культурнай нівы. У гэты дзень яны адзначаюць сваё прафесійнае свята. Слаўгарадская зямля шырока вядомая культурнымі традыцыямі, якія год ад года мацнеюць і развіваюцца. І ў гэтым велізарная заслуга людзей яркіх, таленавітых, захопленых творчым пошукам.

Напярэдадні імпрэзы з віншавальным зваротам да сваіх калег звяртаецца начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена ШАЎЦОВА.

 

— Работнікі культурнай нівы ў сваёй паўсядзённай рабоце вырашаюць нямала задач, накіраваных на захаванне і развіццё традыцыйнай культуры, аматарскай мастацкай творчасці, прапаганду гісторыка-культурнай спадчыны раёна і іншае.

Насамрэч, усё, што нас аб’ядноўвае, прымушае адчуваць сябе адзіным народам, у рэшце рэшт, караніцца ў нашай нацыянальнай культуры. Праз яе мы адчуваем сваю жывую сувязь з нашым мінулым, яго традыцыямі і звычаямі. Без любові да роднай культуры немагчыма быць патрыётам сваёй Айчыны. Бо менавіта патрыятызм – неабходная ўмова пераадолення нашых сённяшніх цяжкасцяў, заклад заўтрашніх здзяйсненняў.

 

І захаваць гэтую культуру, выхаваць і прывіць патрыятызм нашым нашчадкам у большай ступені залежыць менавіта ад работнікаў культурнага фронту.

 

 

Зразумела, што з гэтымі архіважнымі задачамі аднаму не

 

здолець. Вядома, адзін у полі не воін. А вось нашаму дружнаму калектыву многае па сілах. Мы з вамі робім адну агульную, важную справу. На жаль, газетная плошча не дазваляе назваць усіх нашых работнікаў, ветэранаў пайменна. Таму адрасую словы шчырай удзячнасці і падзякі ўсім без выключэння. Вашы дасягненні не абмяжоўваюцца прызнаннем на раённым узроўні, вас ведаюць і па за яго межамі – у Арзамасе, Чарнігаве, Карме, Шумячах і іншых гарадах.

 

Члены нашага прафсаюза прымаюць актыўны ўдзел у спартыўным і культурным жыцці раёна.  Ганарымся, што ёсць дасягненні. Вера Стасенка атрымала першае месца ў абласным конкурсе “Новыя імёны”, Галіна Максімава была першай у раённай спартакіядзе “Беларуская лыжня”.

Безумоўна, словы падзякі хачу выказаць кіраўніцтву райвыканкама ў асобе Канстанціна Жыгуцкага за падтрымку ва ўсіх нашых пачынаннях. Таксама старшыні райсавета дэпутатаў Вользе Бычык, намеснікам старшыні райвыканкама Святлане Езерскай і Ларысе Пасяленцавай, начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандру Аўчыннікаву, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлане Дзенісенка, дырэктарам школ раёна, заведуючым дзіцячых садкоў, райбальніцы, РАУС, РАНС, ПУ “Слаўгарадгаз” і іншым. Спадзяюся на далейшае супрацоўніцтва і разуменне.

Дарагія калегі, аднадумцы! Радасна ўсведамляць, што культурную прастору нашага рэгіёна фармуюць таленавітыя, ініцыятыўныя і адданыя сваёй справе людзі. Дзякуй за вашу самаадданую паўсядзённую працу! Жадаю вам невычэрпнай творчай энергіі, новых прафесійных дасягненняў, здароўя і святочнага настрою!

Светлана Игорева.

Фото автора.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...
Updated: 06.10.2017 — 13:04
Авторские права. "Прысожскі край" Районная газета. Новости Славгорода и Славгородского района . © 2016
Сайт Президента Республики Беларусь Славгородский районный исполнительный комитет HotLog Яндекс.Метрика Rating All.BY