“Нам засталася спадчына”

 

Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці людей Купала і Колас — выдатныя народныя паэты, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру.

Да 135-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Свенская бібліятэка сумесна са школай правяла літаратурнае падарожжа “Нам засталася спадчына”.  Вядучыя тактоўна і плаўна вялі па цудоўнаму свету творчасці пісьменнікаў, а з вуснаў чытальнікаў гучалі іх вершы.  Для прысутных была аформлена бібліятэчная выстава “Шляхамі Я. Купалы і Я. Коласа”, якая адлюстроўвала ўвесь жыццевы і творчы шлях народных паэтаў.

Свенская бібліятэка-філіял.