Калонка рэдактара

Паважаныя чытачы, падпісчыкі, мы ўдзячныя, што вы засталіся з намі і аформілі падпіску на раённае выданне. Так атрымалася, што на мінулым тыдні раёнка  выходзіла адзін раз. Справа ў тым, што 2 студзеня быў днём  выхадным, таму тыпаграфія не працавала. Але ўжо ў суботу вы атрымалі, хочацца верыць, таўстушку з 16 старонак. На гэтым тыдні наша абласная тыпаграфія адзначае сваё 100-годдзе. Таму ў графік яе работы таксама ўнесены некаторыя змяненні. Але гэта тычыцца толькі тыдня бягучага.

З наступнага тыдня гарантавана вы будзеце атрымліваць раёнку два разы на тыдзень – па серадах і суботах. Мы спадзяёмся, што знойдзем разуменне ў свайго падпісчыка і выказваем прабачэнне за нязручнасці.

Стасункі, разумныя і канструктыўныя абмеркаванні праз інтэрнэт таксама важныя для нас. Сацыяльныя сеткі, праз якія мы таксама распаўсюджваем інфармацыйны кантэнт, трымаюцца на контролі. З дыялога з вамі, паважаныя падпісчыкі, чытачы, мы абавязкова возьмем на ўзбраенне ўсё канструктыўнае і карыснае. Хацелася, каб пляцоўкі сацыяльных сетак не забруджваліся “пахабшчынай”, “асабістымі крыўдамі” і не сталі месцам “разбораў між вамі”.

Хачу таксама нагадаць, што практыка правядзення “круглых сталоў”, “прамых тэлефонных ліній” з кіраўнікамі раёных службаў працягнецца і ў гэтым годзе.

Ад вас чакаем званкоў, зваротаў па ўсіх хвалюючых пытаннях. Не заставайцеся, калі ласка, абыякавымі, давайце разам зробім наш край квітнеючым, а жыццё ў ім — камфортным і прывабным.

Дзякуй, з павагай Уладзімір РЫЖАНКОЎ.