Мотасезон – 2018

25 красавіка ў горадзе раўлі маторы. Яны азнаменавалі адкрыццё мотасезона – 2018. З гэтага дня ў фанатаў  ветру свабоды і дарог пачалося сваё, асаблівае жыццё. На сваіх “жалезных сябрах” яны падкацілі да адміністратыўнага будынка райаддзела ўнутраных спраў, дзе і быў дадзены афіцыйны старт чарговаму мотасезону ў рамках камплекснага мерапрыемства “Матацыкліст”, якое праходзіць з 20 па 30 красавіка. Байкераў і матацыклістаў сустракалі начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС Аляксандр Жартун і старшы дзяржаўтаінспектар Сяргей Юрчанка. Яны нагадалі, што матацыклы – транспартныя сродкі, кіраванне якімі спалучана з асаблівай рызыкай, паколькі яны не маюць сродкаў пасіўнай бяспекі, і пры гэтым валодаюць высокімі хуткаснымі характарыстыкамі.  Спадарожны вецер, зашкальванне адрэналіна, смагі хуткасці, самавыяўлення нярэдка перавешваюць банальнае, але жыццёва неабходнае захаванне Правілаў дарожнага руху. І тады да трагедыі недалёка. Таму Аляксандр Жартун і Сяргей Юрчанка акцэнтавалі ўвагу на прытрымлівацца хуткаснага рэжыму, правілаў манеўравання і абавязкова выкарыстоўваць маташлемы.

—Як паказвае практыка, да трагедый з удзелам двухколавага транспарту прыводзіць ліхацтва ўладальнікаў “жалезных коней”, што ў купэ з адсутнасцю навыкаў ваджэння “байкераў” і няўважлівасцю аўтамабілістаў прыводзіць да жаласнага выніку.Таму абавязкова неабходна кантраляваць хуткасць, не парушаць правілы абгону і быць вельмі ўважлівымі на дарозе, —пракаментаваў начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі.

Супрацоўнікі аДАІ раздалі ўдзельнікам адкрыцця мотасезона тэматычныя буклеты, флаеры, і, зразумела, пажадалі безаварыйнай язды і не забываць пра ўзаемапавагу на дарозе. Мерапрыемства завяршылася кругам пашаны матацыклистаў.

Зафіксавала адкрыццё Святлана Бяляева.

Фота аўтара.