РЖАЎКА І НОВАЯ СЛАБАДА АДЗНАЧЫЛІ СВЯТА

Праздники  деревень  набирают обороты на Славгородчине. Вот и на минувшей неделе мероприятие День деревни прошло в агрогородке Ржавка. Несмотря на субботний день и домашние хлопоты, местные жители собрались на праздник. А праздник «встречал» всех, как говорится, уже  на  пороге:  выставки местных мастериц вышивки,  изделий мастера декоративно-прикладного творчества Романовой Натальи, торговля, организованная райпо,  дары «тружениц лугов»  усадьбы семьи Ермаковых «Пчелиное царство», – всего и не перечесть!

Какое же торжество без гостей, теплых слов благодарности, артистов и веселых песен! И на этот раз на мероприятии присутствовали уважаемые гости:  Езерская Светлана Александровна – председатель районного Совета депутатов, Кухарева Татьяна Григорьевна – директор ОАО «Привольный агро», Малахова Валентина Александровна — председатель Васьковичского сельского Совета.

Добрыми словами  чествовали трудолюбивых, любящих свой край, жителей Ржавки. Рассказали об истории возникновения деревни, достижениях в периоды становления хозяйства, уважаемых ветеранах войны и труда, талантливых руководителях.

Слова благодарности прозвучали в адрес жителей агрогородка Ржавка: ветерана войны и труда Кравцова Ивана Ивановича, награждённого памятными  медалями за боевые заслуги перед Отечеством;  Варенниковой Марии Мироновны,  ветерана  труда, награждённой  в своё время орденом Труда; Точиловой  Евы Кузьминичны, ветерана труда, отметившей в этом году  92-хлетие.

Приятно было отметить и трудовую династию —  семью  Шекова Фёдора Ивановича  и Шкробовой Тамары Евгеньевны, дети которых, как и родители, трудятся в сельскохозяйственной отрасли.

Слова восхищения прозвучали в адрес семей  Кравцовых Тамары Ивановны и Александра Ефремовича и Гапеевых Михаила Моисеевича и Анны Титовны, которые прожили вместе по 57 лет.

Не оставили без внимания и  многодетную семью Свириденко  Елены и Владимира,  достойно  воспитывающих шестерых  детей.

За  участие в благоустройстве агрогородка Ржавка  были отмечены семьи Ермаковых Галины  и Алексея, Гвоздёвых Татьяны и  Сергея,  Варенниковых Ольги и Владимира.

В этот день всем хорошее настроение подарили артисты художественной самодеятельности Ржавского СКЦ, РЦК и НТ, Шеломовского СК.

Галина КУПРИЯНЦЕВА,

директор ГУК «Центральная клубная система

Славгородского района».

***

У мінулую нядзелю эстафету свята вёскі прыняла Новая Слабада. На яго сабраліся амаль усе яе жыхары, каб разам успомніць мінулае, парадавацца поспехам адзін аднаго і яшчэ раз пераканацца, што няма ў свеце больш цудоўнага куточка, дзе ім пашчасціла нарадзіцца і вырасці. Па традыцыі на свяце прысутнічалі шаноўныя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” Святлана Язерская, старшыня Кабінагорскага сельвыканкама Вадзім Сівухін, намеснік дырэктара ААТ “Прысожжа” Аляксандр Сувораў, дырэктар ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна” Галіна Купрыянцава, настаяцель Свята-Петра-Паўлаўскага храма-помніка аграгарадка Лясная протаіерэй Георгій Сакалоў.

Напачатку свята госці разам з ансамблем “Весялуха” і дзіцячым вакальным ансамблем “Крошечки” Новаслабодскага СК зрабілі аб’езд сядзіб, гаспадары якіх сталі ўдзельнікамі конкурса на лепшы падворак. Гэта сем’і: Міхаіла Іванавіча і Рымы Рыгораўны Янчанка, Аляксандра Пятровіча і Таццяны Дзмітрыеўны Кірылковых, Анатоля Адамавіча і Наталлі Дзмітрыеўны Лазовікавых, Андрэя Мікалаевіча і Таццяны Уладзіміраўны Журомскіх, Максіма Уладзіміравіча і Юліі Уладзіміраўны Максімавых. На ўпрыгожаных фурманках самадзейныя артысты ехалі па цэнтральнай вуліцы Новай Слабады, спяваючы пад акампанемент гарманіста вясёлыя песні. Дбайныя гаспадары на сваіх падворках сустракалі гасцей па традыцыі хлебам-соллю. Дэманстравалі, як рупліва ставяцца да пытання добраўпарадкавання на сваіх “сотках”. Падчас агляду злавіла сябе на думцы, што асобным гараджанам не дрэнна было б павучыцца ў вяскоўцаў жыць стваральна і атуляць сябе чысцінёй і прыгажосцю.

Асноўнае дзейства свята разгарнулася на адкрытай пляцоўцы ля Новаслабодскай сельскай бібліятэкі. Вядучыя мерапрыемства, работнікі культурнай нівы Галіна Максімава, Алена Курыленка і Вольга Каралёк сустракалі гасцей духмяным караваем, пасля чаго запрасілі прайсці праз вароты шчасця. Вядома, што атрыбутам любога свята з’яўляюцца віншаванні, узнагароджванні і добрыя пажаданні. Забягаючы наперад, зазначу, што ў той дзень іх было зашмат.

З прывітальным словам да вяскоўцаў звярнулася Святлана Язерская.

–Галоўнае багацце любой вёскі – гэта людзі. Праходзяць гады, стагоддзі, але менавіта людзі ствараюць гісторыю сваёй малой радзімы, развіваюць яе і праслаўляюць сваімі працай і добрымі справамі, – адзначыла выступоўца і шчыра павіншавала жыхароў вёскі з нагоды свята.

Цікава і змястоўна распавялі пра гісторыю вёскі вядучыя, адзначыўшы асноўныя яе вехі станаўлення і развіцця. Не менш цікавым быў гістарычны экскурс айца Георгія. Аказваецца, Новая Слабада вядома з 19 стагоддзя. Цікавы факт, што ў 1897 годзе ў вёсцы налічвалася 40 двароў і 311 жыхароў, сведчыць аб тым, якімі вялікімі па сваёй колькасці ў той час былі сем’і. Прыгадалі і ваеннае ліхалецце, што не абмінула вёску, імёны землякоў, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай. Іх памяць ушанавалі хвілінай маўчання.

Далей нумары канцэртнай праграмы чаргаваліся з урачыстым ушанаваннем мясцовых жыхароў. Ад раённай арганізацыі “Белая Русь” яе старшыня Святлана Язерская ўручыла падзячныя лісты і падарункі старажылам вёскі – Івану Міхайлавічу Баранаву і Надзеі Валер’янаўне Самадзелавай. Узнагародзіла таксама Святлана Аляксандраўна і таленавітых майстроў – Марыю Іванаўну Кірылкову, Галіну Аляксееўну Фёдараву, Аляксандра Васільевіча Каржова і Мікалая Мікалаевіча Мельніцкага.

Аляксандр Сувораў ушанаваў працаўнікоў сельскай гаспадаркі: Соф’ю Іванаўну Самадзелаву, Зінаіду Дзямідаўну Бажкову, Антаніну Сяргееўну Агееву, Клаўдзію Дзмітрыеўну Лісіцыну, Антаніну Еўдакімаўну Куксіну, Зінаіду Пятроўну Паралунга, Людмілу Адамаўну Куксіну, Аляўціну Мікалаеўну Халееву, Ганну Трафімаўну Чухараву і Ніну Барысаўну Кацапаву. Словы віншаванняў і падзякі за бездакорную і руплівую працу Аляксандр Пятровіч таксама падмацаваў падзячнымі лістамі і падарункамі.

На свяце прысутнічалі і шматдзетныя матулі – Надзея Міхайлаўна Фаміна, якая падняла на ногі шасцярых дзетак і зараз ужо мае восем унукаў, і Валянціна Іосіфаўна Максімава, у якой столькі ж дзяцей, але ж на ўнукаў яна яшчэ багацейшая – іх ажно адзінаццаць. Уручаючы ім падарункі, Вадзім Сівухін пажадаў, каб яны заўсёды былі агорнуты ўвагай і пяшчотай сваіх родных, шчасця, дабрабыту і здароўя. Вадзім Аляксандравіч працягнуў урачыстую цырымонію і ўшанаваў сям’ю Івана Сямёнавіча і Тамары Мікалаеўны Сечка, якія адзначылі ізумруднае вяселле – 55 год сумеснага жыцця.

Асобныя словы падзякі старшыня сельсавета адрасаваў удзельнікам конкурса на лепшы падворак, якія ўласным прыкладам дэманструюць, як па-гаспадарску і з любоўю трэба адносіцца да сваёй роднай зямлі, малой радзімы.

Нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні ўдзельнікаў ансамбляў “Весялуха” і “Крошечки”, а таксама артыстаў РЦК і НТ Паўла Ануфрыева і Наталлі Купрэевай падтрымлівалі атмасферу ўрачыстасці і святочнасці. Чырвонай ніткай іх выступленняў была тэма любові да роднай зямлі. Шмат апладысментаў гучала ў адрас госці з сонечнага Баку Анастасіі Ісмайлавай, якая выканала прыгожы азербайджанскі танец.

Дапаўнялі агульную карціну народных традыцый выставы рамеснікаў і майстроў – Алесі Башарынай, Алены Курыленка, Наталлі Прачуханавай, Марыі Іванаўны Кірылковай, Галіны Аляксееўны Фёдаравай і Мікалая Мельніцкага, а таксама работніка раённага Дома рамёстваў Марыі Міронавай.

А спонсарскую дапамогу ў правядзенні свята аказаў дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Міхаіл Ярмоленка.

Завяршэнне свята было таксама відовішчным – з дзіцячых рук у неба былі выпушчаны паветраныя шары, і,  я злавіла сябе на думцы, што гэтай вёсцы  наканаваны яшчэ не адзін  доўгі і шчаслівы век.

Тэкст і фота Святланы БЯЛЯЕВАЙ.