ПАВЫСІЛІ ІНФАРМАВАНАСЦЬ БАЦЬКОЎ

Тэма сацыяльных ільгот і гарантый семь’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, была дамінуючай падчас “круглага стала”, які прайшоў на мінулым тыдні на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Павысіць інфармаванасць бацькоў у сацыяльна-прававых пытаннях – такую задачу ставілі арганізатары мерапрыемства – упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Адкрыла пасяджэнне начальнік упраўлення Вольга Іванова. Яна раскрыла галоўную тэму, акцэнтуючы ўвагу аўдыторыі на відах сацыяльных дапамог асобным катэгорыям сем’яў, дакументах, якія неабходна прадаставіць для іх атрымання.

Намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Аляксандр Краснабаеў у сваім выступленні акцэнтаваў асобную ўвагу на дзяржаўнай падтрымцы ў пытанні прадастаўлення жылля сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Былі разгледжаны таксама пытанні бяспекі ў быце і агучаны патрабаванні да газавага абсталявання згодна з правіламі.Па іх выступілі начальнік РАНС Віктар Галіцкі і інжынер філіяла “Слаўгарадскае вытворчае ўпраўленне” РУП “Магілёўгаз” Дзяніс Гаўрылаў.

Спецыялісты РЦСАН Наталля Багрова і Кацярына Янчэсава данеслі інфармацыю аб відах паслуг і матэрыльнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. У фармаце “круглага стала”  былі разгледжаны і іншыя пытанні, прысутныя атрымалі кампетэнтныя адказы на хвалюючыя тэмы.

Святлана БЯЛЯЕВА.