І ТРАКТАРЫ –У ПАДАРУНАК

Палац культуры вобласці ў мінулую суботу сабраў пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненні высокіх вынікаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у 2018 годзе. Сярод удзельнікаў урачыстасці была дэлегацыя і Слаўгарадчыны.

На цырымоніі прысутнічалі: губернатар Магілёўскай вобласці Уладзімір Даманеўскі; памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў; намеснікі міністраў: сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Смільгінь, лясной гаспадаркі Уладзімір Крэч і іншыя афіцыйныя асобы. Прысутнічалі кіраўнікі Магілёўшчыны мінулых гадоў, аграрыі, дэлегацыі раёнаў вобласці.

Сярод узнагароджаных былі і нашы землякі. Гэта Ларыса Пасяленцава, першы намеснік старшыні райвыканкама. Ёй была ўручана Ганаровая грамата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. А дзве гаспадаркі – ААТ “Прывольны Агра” і “Жалезінскі АГРА” ад Мінскага трактарнага завода атрымалі новенькія трактары.

Аграрыяў віталі ўсе, хто разумее, які гэта пачэсны і складаны абавязак – клопат аб зямлі, праца на ёй. Свае ўзнагароды атрымалі людзі за самаадданую працу, выніковасць і дасягненне высокіх паказчыкаў.

Уладзімір РЫЖАНКОЎ.

Фота з сайта аблвыканкама.