З ПРЫНЦЫПОВЫМ ПАДЫХОДАМ

Напрыканцы мінулага тыдня ў актавай зале райвыканкама адбылося пасяджэнне раённай камісіі па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы № 1 “Аб мерах па  ўзмацненню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.

На ім разглядаўся шэраг пытанняў, звязаных непасрэдна з выкананнем патрабаванняў Дырэктывы.

У прыватнасці выступоўца Вольга Іванова, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, у сваёй прамове ўзняла тэму па працаўладкаванню і сацыяльнай адаптацыі асоб, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, лячэбна-працоўных прафілакторыяў. Агучыла аратар і такую вострую праблему, як вытворчы траўматызм. Яна адзначыла, што шэраг прадпрыемстваў раёна маюць парушэнні ў пытаннях арганізацыі бяспечных умоў на працоўных месцах. Некаторым кіраўнікам былі выказаны нараканні ў частцы недастатковай увагі да выканання патрабаванняў заканадаўства.

Тэму пажаранебяспечнай абстаноўкі агучыў галоўны пажарны-выратавальнік раёна Віктар Галіцкі. Ён таксама ў сваім выступленні не хаваў факты нярэдка фармальнага стаўлення да арганізацыі пажарнай бяспекі на некаторых прадпрыемствах.

Падводзячы вынікі, старшыня камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Алена Шаўцова, адзначыла неабходнасць у зацікаўленых займець прынцыповую пазіцыю і выконваць у поўным аб’ёме і з максімальнай эфектыўнасцю ўсе рэкамендацыі і патрабаванні Дырэктывы.

*   *   *

У той жа дзень члены іншай камісіі сабраліся, каб таксама разгледзець шэраг пытанняў. Ізноў члены раённай камісіі па выпрацоўцы мер і каардынацыі работы па папярэджванню гібелі  людзей на пажарах узнялі вострую тэму – арганізацыю і абсталяванне памяшканняў, жылых, вытворчых аб’ектаў пажарнай сігналізацыяй.

Слова бралі як члены камісіі, так і запрошаныя на пасяджэнне. Разам шукалі шляхі выйсця са спрэчных сітуацый.

*   *   *

Аналіз работы назіральных камісій рабіўся на пасяджэнні камісіі раённай. Са справаздачамі выступілі іх старшыні. Падвяла вынікі Алена Шаўцова. Яна агучыла захады, якія ў кожнай аглядавай камісіі павінны быць, так бы мовіць, на ўзбраенні.

Уладзімір РЫЖАНКОЎ.