10:1


 

Апошні восеньскі месяц перадаў свае паўнамоцтвы зіме, і мы падводзім вынікі дэмаграфічнага кшталту, з якімі фінішаваў лістапад.

Гэты месяц прынёс  шчасце адзінаццаці сем’ям, дзе на свет з’явіліся дзеткі. Амаль ва ўсіх сем’ях нарадзіліся хлопчыкі. І толькі ў адных бацькоў – прыгажуня-дзяўчынка. Сынам далі такія імёны: Ягор, Павел, Дзмітрый, Захар, Арцём, Дзяніс, Яўген, Арсеній і Герман. А дачушку назвалі Палінай.

Новаспечаным бацькам дасылаем нашы шчырыя віншаванні. Жадаем, каб маляты раслі разумнымі, здаровымі і дужымі на радасць вам.

А вось пра гэтае дзявочае імя хочацца расказаць падрабязней. Паліна – скарочаная форма грэцкага імя Апалінарыя, якое ў сваю чаргу з’яўляецца вытворным ад мужчынскага імя Апалінарый. Імя азначае прыналежнасць грэцкаму богу сонца Апалоны – «сонечная», або «прысвечаная Апалону».

Імя Паліна атрымала большае распаўсюджванне на Русі, чым Апалінарыя, і адбылося гэта за кошт прыгожага і поўнага гучання, а таксама з-за больш лёгкага вымаўлення.

Існуе яшчэ адна версія паходжання імя Паліна – французская. На мяжы 18-19 стагоддзяў было модна прамаўляць рускія словы на французскі манер, і французскае імя Паўліна з часам стала прамаўляцца як рускае Паліна, так як гэта значна мілагучна для рускай мовы. Імя Паліна прыжылося і стала самастойнай формай.

На сённяшні дзень Паліна – адно з самых папулярных імёнаў для дзяўчынак. І гэта нядзіўна, бо яго носяць столькі выбітных жанчын. Сярод іх спявачкі Паліна Гагарына і Паліна Віарда, пісьменніца Паліна Дашкова, актрысы Паліна Куцепава і Паліна Лунегава, савецкая гімнастка Паліна Астахава і многія іншыя. Імя Паліна дорыць здольнасць цярпліва зносіць нягоды. Дзяўчына з гэтым імем стрыманая, здавольваецца малым і дамагаецца пастаўленай мэты. Носьбітка імя – адна з самых адказных людзей.

У Паліны абавязкова прысутнічае які-небудзь талент, і важна своечасова яго заўважыць і даць развіцца. Знак задыяка — Казярог. Тых, хто нарадзіўся пад гэтым знакам, дзяўчынак рэкамендуецца называць Палінамі – у гэтым выпадку прырода максімальна ўзнагародзіць іх талентамі і здароўем. Удалы час года — зіма, удалы дзень тыдня — субота. Колер, які прыносіць поспех – блакітны. Дзень анёла і святыя заступнікі: Паліна адзін раз на год адзначае імяніны – 18 (5) студзеня – Прападобная Апалінарыя Дзева.

Цяпер што тычыцца шлюбаў. Статыстыка сведчыць, што маладыя ахвотна рэгістравалі свае адносіны. У аддзеле ЗАГС “запісаліся” дзевяць пар, у сельвыканкамах – дзве. Віншуем маладых з законным шлюбам! Няхай ваш сумесны шлях будзе шчаслівым і доўгім, а неўзабаве з’явяцца на свет вашы дзеці.

А вось скрушная статыстыка няўмольна набрала абароты: смяротнасць у лістападзе перавысіла нараджальнасць нават больш чым удвая. З жыцця пайшлі 24 слаўгарадчаніна, з іх – 18 гараджан і 6 вяскоўцаў. Спачуваем усім, хто страціў роднага чалавека.

Статыстыка 11 месяцаў наступная: зарэгістравана 136 нараджэнняў (95 гараджан і 41 вясковец), шлюбаў заключана 66 (51 – у загсе і 15 – у сельвыканкамах), памерла 206 чалавек (118 – у горадзе, 88 – на вёсцы).

Даныя, прадастаўленыя начальнікам аддзела ЗАГС райвыканкама Марынай НІКІЦІНАЙ,

апрацавала Святлана БЯЛЯЕВА.

Фота аўтара.


Понравилась запись? Поделитесь ею в социальных сетях!