ЗІМА ПРЫЙШЛА!


Вось і прыйшла самая халодная пара года… Але з гэтай нагоды не трэба сумаваць! Наадварот! Бо калі яшчэ вы зможаце пакатацца на санках, стаць на свае любімыя лыжы або зляпіць снегавіка?

Да Новага года засталося зусім мала часу – усяго 26 дзён. Так што ўцяпляйцеся, піце гарбату з варэннем, пачынайце шукаць падарункі для сваіх блізкіх і, абавязкова, не забывайце радавацца кожнаму дню.

Ілья ЖАРТУН.

Фота аўтара.