Калонка рэдактара


 

 

Вітаю цябе, шаноўны падпісчык, чытач нашага выдання.

Зусім мала застаецца да надыхода Новага 2019 года. А разам з гэтым і новых пажаданняў, мараў, планаў. Мы, калектыў “Прысожскага краю”, зычым кожнаму з вас толькі станоўчага: бясконцага шчасця і небывалага шанцавання. А здароўе няхай будзе моцным, і лёс поўны добрымі і шчырымі людзьмі.

Як мы ўжо агучвалі – у разгары падпісная кампанія на 2019 год. Мы шчыра спадзяемся, што нашы даўнія падпісчыкі застануцца з намі, а новыя таксама знойдуць для сябе на старонках “Прысожскага краю” шмат цікавай і карыснай інфармацыі. Сталі традыцыйнымі сустрэчы калектыву рэдакцыі, раённай паштовай службы, прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі раёна з працоўнымі калектывамі. Мы размаўляем, дзелімся сваімі захадамі ў вырашэнні сваіх прафесійных задач. Хочацца выказаць падзяку і кіраўнікам службаў, прадпрыемстваў і арганізацый, якія дапамагаюць у арганізацыі такіх сустрэч, самі з’яўляюцца іх актыўнымі ўдзельнікамі, а ў выніку асабістым прыкладам дэманструюць праз падпіску на раённае, абласное, рэспубліканскае выданні сваю грамадзянскую пазіцыю і патрыятызм.

Зусім хутка нашу  краіну чакае  маса вельмі адказных палітычных, спартыўных падзей. Штогод у краіне праводзяцца масавыя мерапрыемствы. Аб якіх “Прысожскі край” будзе расказваць, знаёміць чытача аператыўна і аб’ектыўна.

Таму выказваю надзею, што мы не страцім давер нашай чытацкай аўдыторыі. А, наадварот, – знойдзем новых сяброў, новых аўтараў, чытачоў, падпісчыкаў.

Мы па-ранейшаму чакаем ад вас лістоў, у лічбавай прасторы нас таксама нескладана знайсці. Мы — адкрытае для дыялога выданне. Мы прыйдзем да вас на працоўнае месца, дамоў, станем членам вашай сям’і. Толькі і вы станьце да “Прысожскага краю” на крок бліжэй. Паштальёны заўсёды аформяць вам падпіску на “ПК”. Зрабіць гэта можна і ў нас, у рэдакцыі. А прыемныя бонусы і падарункі зробяць надыход Новага года яшчэ больш прыемным.

Будзем разам і ў 2019 годзе.

З павагай да кожнага Уладзімір РЫЖАНКОЎ,

рэдактар “ПК”.