Часу не губляйце! ПАДПІСВАЙЦЕСЯ!


 

 

У чарговы раз вітаю цябе, паважаны падпісчык, чытач.

Літаральна праз некалькі дзён вернікі каталіцкай канфесіі будуць адзначаць Раство Хрыстова. З гэтай нагоды ад сябе асабіста, ад калектыва раёнкі хачу павіншаваць кожнага з вас. Гэтае свята ўяўляе сабой толькі добрае, чыстае. Няхай у кожным доме будуць мір і спакой, гармонія і заможнасць. Зычым вам толькі добрага цуда, які напоўніць жыццё прыемнымі момантамі, шчырымі ўсмешкамі і дабрынёй чалавечых сардэц.

А тым часам падпісная кампанія на 2019 год падыходзіць да фінішу. Мы ўдзячныя ўсім, хто падпісаўся на “Прысожскі край”. Спадзяёмся, астатнія выкарыстаюць апошнія дні кампаніі, каб зрабіць гэта. Давяду да ведама інфармацыю, якая, мяркую, будзе цікавай і карыснай. Наша газета паспяхова прыходзіць у дамаўладанні жыхароў не толькі Слаўгарадчыны. Нас выпісваюць у Магілёве, Мінску. Такім чынам, паважаны чытач, ты маеш магчымасць зрабіць прыемны сюрпрыз сваім блізкім – выпісаць “Прысожскі край” нават на Гродзеншчыну.

Многія жыхары былі вымушаны пакінуць Слаўгарадчыну з-за чарнобыльскай трагедыі. Але іхнія сэрцы і душы па-ранейшаму тут, на слаўгарадскай зямлі. Чаму б не наладзіць гэткі масток між імі і нашым раёнам праз раёнку? Думаю, людзям, якія жывуць па ўсёй Беларусі, цікава, чым жыве Слаўгарадскі раён, яго жыхары.

Нагадаю, што падпісная кампанія на рэспубліканскія выданні працягнецца да 26 снежня. Падпісацца на абласныя выданні і раённую газету можна будзе па 28 снежня ўключна.

Часу застаецца зусім крыху. Таму звярніцеся да паштальёна, наведайце паштовы вузел, прыходзьце да нас у рэдакцыю і  станьце падпісчыкам  свайго (!) “Прысожскага краю”.

Яшчэ раз выкажу ўдзячнасць кіраўнікам і працоўным калектывам, якія мы наведалі ў дні падпісчыка, сустрэліся ў іншых фарматах. Нас пачулі, зразумелі. Спадзяёмся, ў наступным годзе мы будзем разам. А людзі, якія дэманструюць плённую працу, шчыруюць на сумленне, будуць героямі нашых публікацый. Не кажучы ўжо і пра тое, што практычна кожная структура вынікі сваёй дзейнасці публікуе на старонках раёнкі. Такім чынам мы супрацоўнічаем, дапамагаем адзін аднаму.

Давайце будзем разам і надалей!

Ваш Уладзімір РЫЖАНКОЎ.