Меню
Категории
У СНЕЖНІ – ТРЫ ДАР’І
08.01.2019 Без рубрики


Увайшоў у летапіс гісторыі і год 2018-ы. Для кожнага з нас ён быў насычаным на розныя падзеі і пакінуў успаміны як пазітыўнага, так і адваротнага кшталту. У першы месяц новага года звычайна падводзяць вынікі. Таму мы разам з вамі прааналізуем, якім склаўся снежань і ўвогуле год мінулы ў дэмаграфічным аспекце.
Першым зімовым месяцам нарадзілася 12 малят. З іх сямёра гараждан і пяцёра вяскоўцаў. Па палавой прыналежнасці дамінуюць дзяўчаткі – іх сямёра. А вось з імёнамі, якія бацькі абралі сваім дзеткам, сітуацыя цікавая: некаторыя аддалі перавагу традыцыйным, а хтосьці вырашыў быць арыгінальным у выбары. Хлопчыкаў назвалі: Глеб, Раман, Сяргей, Данііл і Мікіта. Маленькім прыгажуням далі імёны наступныя: Лія, Дар’я, Міраслава, Ева, Аліса. Адметна, што імя Лія мае біблейскія карані. А вось самая вядомая ў свеце Аліса – дапытлівая, шчырая і справядлівая дзяўчынка з твораў Льюіса Кэрралла. Ёсць меркаванне, што яна і надала папулярнасці гэтаму імя ва ўсім свеце. Віншуем бацькоў з нараджэннем дзіцяці і жадаем шчасця і здароўя ім і іх гарэзам.
А вось самым распаўсюджаным жаночым імем снежня стала Дар’я. Так назвалі адразу трох нованароджаных.
Лічыцца, што кожны чалавек сам адказвае за свой лёс і здольны тварыць яго сваімі рукамі, але і ад многае залежыць. Менавіта таму пры яго выбары дарослыя імкнуцца назваць сваё дзіцяці імем, якое абяцае добрую будучыню і абавязкова станоўча адаб’ецца на сям’і, жыцці і кар’еры.
Што за выгоды ад будучага чакаць дзяўчынцы, якую бацькі назвалі Дар’я? Давайце разбірацца.
Даша – прыгожая імя, якое сярод бацькоў карыстаецца папулярнасцю. Многія з дарослых нават не падазраюць, што яно азначае, але ўпэўнены, што ў малой усё абавязкова будзе добра. І яны не памыляюцца, бо значэнне імя Дар’я, калі коратка, азначае “перамагаючая” або “моцная”. І гэта частей за ўсё адпавядае рэчаіснасці, бо малая амаль з калыскі дэманструе характар і ўпартасць.
Лічыцца, што ўпершыню пра Дар’ю згадана ў летапісах Старажытнай Грэцыі. Ці мела хаджэнне імя ў Кіеўскай Русі – звестак няма. Аднак дакладна вядома, што распаўсюджаным яно стала пасля прыняцця Руссю хрысціянства. Гэта звязана з тым, што імя Дар’я ўжо тады было шанаваным у праваслаўнай царкве.
Даша ў дзяцінстве актыўная дзяўчынка. Яна няўрымслівая і больш любіць рухомыя гульні. Іншыя дзеці ёй неабходны, таму Даша з задавальненнем ходзіць у садок і школу. Нават калі яе нехта пакрыўдзіць, яна звычайна не дае здачы.
У школе няўрымслівасць можа даць аб сабе ведаць. Тыя прадметы, дзе трэба прыкладаць вялікія валявыя намаганні, ёй будуць у цяжар. Аднак вынаходлівасці Дар’і і яе памяці можна толькі пазайздросціць. У школьныя гады гэта нярэдка будзе яе ратаваць.
З імёнамі разабраліся.
Цяпер працягнем аналізаваць статыстыку. Шлюбаў зарэгістравана толькі два: па адным на вёсцы і ў горадзе. Віншуем маладых і жадаем ім бясконцага шчасця, павагі і паразумення на далейшым сумесным шляху.
Смяротнасць па-ранейшаму дамінуе над нараджальнасцю. Пайшлі з жыцця 16 слаўгарадчан. Большасць – жыхары горада (іх – 12), вяскоўцаў адпаведна чатыры. Прыміце шчырыя спачуванні ўсе, хто страціў роднага чалавека.
У цэлым год мінулы склаўся наступным чынам: немаўлят зарэгістравана 148 (102 – у ЗАГСе, 46 – у сельвыканкамах), шлюбаў заключана 68, з іх 52 – у ЗАГСе, памерлі 222 слаўгарадчаніна (у горадзе – 130, на вёсцы – 92), скасавалі шлюб сем пар.

Даныя, прадастаўленыя начальнікам аддзела ЗАГС райвыканкама Марынай НІКІЦІНАЙ,
апрацавала Святлана ІГАРАВА.
Фота аўтара.

Комментарии закрыты
*