Перш чым аналізаваць дэмаграфічную сітуацыю, якая склалася на Слаўгарадчыне ў студзені, хочацца падзяліцца з чытачамі цікавым фактам. Як паведаміла галоўны ўрач УАЗ “Слаўгарадская ЦРБ” Алена Аксёнава, па папярэдніх выніках за 2018 года абласной статыстыкі, наш раён на першым месцы па нараджальнасці ў вобласці, яна склала 13,5 праміле пры сярэднеабласным паказчыку 10 праміле. Аднак у той жа час павялічылася ў раёне смяротнасць. Яна склала 17,4 праміле і вырасла на 2,6 праміле ў параўнанні з 2017 годам. Сярэднеабласны паказчык смяротнасці – 13,9 праміле.

А зараз прааналізуем студзеньскую дэмаграфію. Нарэшце назіраецца станоўчая сітуацыя: нараджальнасць узяла верх над смяротнасцю. У студзені на свет з’явілася 15 немаўлят. Вяскоцаў і гараджан амаль пароўну – 7 і 8 адпаведна. Гэтак жа і з палавой прыналежнасцю. З перавесам у адну дамінуюць дзяўчынкі – іх васьмёра.

Імёны малым бацькі абралі наступныя: Глеб, Арцемій, Арцём, Цімафей, Макар, Аляксандр; Ксенія, Дарына, Мілана, Анастасія, Кіра, Міраслава і Маргарыта. Як бачым, імёны даволі разнастайныя.

Шчыра віншуем бацькоў з прыбаўленнем. Здароўя вам і вашым дзеткам, няхай растуць паслухмянымі і шчаслівымі.

Узаконілі свае адносіны ў студзені пяць пар. Два шлюбы зарэгістраваны ў аддзеле ЗАГС і тры – у сельвыканкамах. Віншуем маладых! Кахайце адзін аднаго, беражыце, разумейце і вучыцеся чуць сваю палавінку, бацькоўскага вам шчасця і дабрабыту.

Цяпер што тычыцца скрушнай статыстыкі. Нарэшце яна не на дамінуючай пазіцыі: з жыцця пайшлі 13 слаўгарадчан, з іх гараджан – 9, вяскоўцаў адпаведна чатыры. Прыміце нашы шчырыя спачуванні ўсе, хто страціў роднага і блізкага чалавека.

Даныя, прадастаўленыя начальнікам аддзела

ЗАГС райвыканкама Марынай НІКІЦІНАЙ,

апрацавала Святлана БЯЛЯЕВА.

Поделиться