У мінулую сераду прайшло пасяджэнне раённага каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта №18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях”. Пасяджэнне праходзіла пры ўдзеле кіраўнікоў устаноў адукацыі, устаноў, падначаленых аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце працоўных калектываў, дзе працуюць абавязаныя асобы. Работу каардынацыйнага савета вяла яго старшыня Алена Шаўцова. Яна агучыла асноўныя тэмы парадку дня і прадаставіла слова выступоўцам.

Пракурор раёна Дзяніс Іванькоў азнаёміў з інфармацыйнай запіскай пракуратуры аб выніках аналіза работы па папярэджванню правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх і выкананню Дэкрэта №18 у мінулым годзе.

Як стала вядома, у 2018 годзе непаўналетнімі на тэрыторыі раёна здзейснена тры злачынствы: два крадзяжы і адно хуліганства з удзелам групы асоб. Дзяніс Валер’евіч адзначыў, што неабходна актывізаваць прафілактычную работу з непаўналетнімі ва ўзросце 10-14 гадоў усім зацікаўленым службам.

Засяродзіў увагу прыстуных выступоўца і на такой негатыўнай тэндэнцыі, як распаўсюджанне п’янства і алкагалізму сярод непаўналетніх. Прывёў статыстычныя дадзеныя.

У працяг асноўнай тэмы выступіў начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Аўчыннікаў. Ён далажыў аб арганізацыі работы па своечасоваму выяўленню дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, прафілактыцы сямейнага недабрабыту, прааналізаваў якасць правядзення сацыяльнага раследвання.

Пра факты неналежнага выканання наймальнікамі Дэкрэта ў частцы арганізацыі працаўладкавання абавязаных асоб, несвоечасовага прадастаўлення паведамленняў аб няяўцы асоб на працу, нармавання працягласці працоўнага часу гаварыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Іванова.

Упраўленне ажыццяўляе кантроль за працай 15 абавязаных асоб, якія працуюць на 8 прадпрыемствах раёна. У мінулым годзе працаўладкавана 5 такіх асоб, з іх чацвёра пасля вызвалення з ЛПП. Спецыялістамі ўпраўлення штомесяц праводзіцца аналіз налічаных заробкаў бацькоў, якія абавязаны кампенсаваць грашовыя сродкі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей.

Таксама спецыялісты пастаянна праводзяць маніторынг працы арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна па выкананні патрабаванняў Дэкрэта, семінары, дзе разглядаюцца праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе рэалізацыі нормаў гэтага дакументу.

Пасля было разгледжана пытанне работы наймальнікаў з абавязанымі асобамі.

Па выніках пасяджэння былі прыняты канкрэтныя рашэнні. Старшыня савета запатрабавала забяспечыць у поўным аб’ёме рэалізацыю комплекса дадатковых мер па недапушчэнню зніжэння ўзроўня кампенсаваных дзяржаве выдаткаў за ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні.

Святлана БЯЛЯЕВА.

Поделиться