Ганаровую місію запаліць агонь спартакіяды выканала велагоншчыца, наша зямлячка Марына Шмаянкова.

Спартыўны фэст сабраў на Слаўгарадчыне амаль 800 удзельнікаў у складзе 28 каманд. Зборныя каманды на спаборніцтвы выставілі раёны, а таксама найбуйнейшыя сельскагаспадарчыя арганізацыі Прыдняпроўскага краю. Двухдзённая праграма будзе насычанай і прадугледжвае розныя спаборніцтвы. Па заканчэнні каманды-пераможцы атрымаюць кубкі і медалі, спартсмены – дыпломы і каштоўныя падарункі.

Больш падрабязна пра гэтую падзею чытайце ў наступным нумары раёнкі.

Уладзімір Васільеў.

Фота аўтара.

Поделиться