Меню
Категории
На гарадскім стадыёне адбылося ўрачыстае адкрыццё летняй абласной спартакіяды работнікаў аграпрамысловага комплекса. Анонс
28.06.2019 Актуально

 

Ганаровую місію запаліць агонь спартакіяды выканала велагоншчыца, наша зямлячка Марына Шмаянкова.

Спартыўны фэст сабраў на Слаўгарадчыне амаль 800 удзельнікаў у складзе 28 каманд. Зборныя каманды на спаборніцтвы выставілі раёны, а таксама найбуйнейшыя сельскагаспадарчыя арганізацыі Прыдняпроўскага краю. Двухдзённая праграма будзе насычанай і прадугледжвае розныя спаборніцтвы. Па заканчэнні каманды-пераможцы атрымаюць кубкі і медалі, спартсмены – дыпломы і каштоўныя падарункі.

Больш падрабязна пра гэтую падзею чытайце ў наступным нумары раёнкі.

Уладзімір Васільеў.

Фота аўтара.

Комментарии закрыты
*