Урачысты мітынг прайшоў каля памятнага знака ў аграгарадку Папоўка

 

Напярэдадні Дня Незалежнасці і юбілея вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх  захопнікаў тут сабраліся прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь, мясцовыя жыхары. 

Да помніка былі ўскладзены кветкі. Старшыня райсавета дэпутатаў Святлана Язерская звярнулася да сабраўшыхся: “Мы выказваем словы ўдзячнасці ўсім, хто стаяў за Вялікай Перамогай. Кожны, хто паклаў свае жыцці на алтар нашай вольнай і незалежнай Беларусі, для нас – герой. І заслугоўвае вечнай памяці”, — адзначыла выступоўца. Помнік загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны ў агр.Ржаўка таксама стаў месцам правядзення мітынга-рэквіема ўчора. 

Уладзімір ВАСІЛЬЕЎ.   

Фота аўтара.