ПАД МІРНЫМ НЕБАМ КВІТНЕЮЧАЙ КРАІНЫ!

 

Тры чвэрці стагоддзя наша краіна не ведае вайны, яе жыхары жывуць пад мірным небам. 75 год мінула з той пары, як нямецка-фашысцкая нечысць была выгнана з нашай зямлі, а потым увогуле была разбіта і знішчана. Якую цану прыйшлося заплаціць чалавецтву за гэтую перамогу, колькі мільёнаў ахвяр прынесла тая вайна – не злічыць ніколі. Застаецца толькі дзякаваць тым, хто са зброяй у руках змагаўся з ворагам, працаваў у глыбокім тыле на карысць фронту, жыў і выжыў у акупацыі, канцлагерах. Усіх іх мы ўзгадваем заўсёды, кажам словы ўдзячнасці і падтрымліваем тых, хто і сёння жыве, з’яўляючыся сведкамі жахлівага ваеннага ліхалецця.

Трэцяга ліпеня нацыя адзначае Дзень Незалежнасці – самае галоўнае свята краіны. Штогод беларусы аб’ядноўваюцца і ўзгадваюць, як гэта было. Мерапрыемствы, акцыі, флэшмобы праходзяць усюды, збіраючы насамрэч мільёны нашых землякоў, суседзяў, сяброў і партнёраў краіны.

Слаўгарадчына не стала выключэннем. Наш раён станавіўся месцам кровапралітных баёў, дзе паляглі тысячы савецкіх воінаў, неаднаразова. І, як сведчаць дакументы, гісторыя, кожны з іх быў прыкладам непаўторнага гераізму і бязмернай мужнасці. Прычым аб’яднаныя адной пагрозай народы Савецкага Саюза не падзяляліся па нацыянальнасцях і верасповеду, усе разам ішлі і білі ворага, вызвалялі сваю Радзіму. Гэта сёння ў свеце ўсё больш гучаць альтэрнатыўныя варыянты тых падзей, якія перапісваюць сусветную гісторыю, скажаюць рэальнасць. Але мы ведаем і ўсе гэтыя тры чвэрці стагоддзя ведалі, хто перамог фашызм, хто пазбавіў народы ад карычневай чумы.

З самага ранку мінулай серады наш раён стаў пляцоўкай, якая сустракала гасцей з Расіі, Казахстану. На ўрачыстасці завіталі як ужо пастаянныя госці, так і новыя асобы, аб’яднаныя адным жаданнем – падзякаваць загінуўшым героям той вайны, павіншаваць жывых з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і юбілеем вызвалення краіны. На мемарыяльным комплексе “Мінулых гадоў жывая памяць”, што ў Рабавічах, адбылося ўрачыстае адкрыццё гарматы Т-12. Сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі кіраўнік раёна Канстанцін Жыгуцкі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Кананчук. Прысутнічалі на мерапрыемстве і шаноўныя госці: Ігар Клішо, старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтву аблвыканкама; даўні сябра раёна Сяргей Пятроў, кіраўнік Прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці з калегай Наталляй Лысенка; Андрэй Мерын, дэпутат Арзамаскай гарадской думы; Аляксандр Мацвееў, намеснік кіраўніка Адміністрацыі горада Арзамас; дэлегацыі з Шумячаў (Расійская Федэрацыя), Рэспублікі Казахстан.

Прысутным быў прапанаваны фрагмент тэатралізаванай пастаноўкі з жыцця партызан. Аглядная экскурсія таксама дазволіла на свае вочы пабачыць розныя аб’екты часоў вайны.

Таццяна Кананчук звярнулася да сабраўшыхся з прывітальным словам. “Дзень Незалежнасці нашай краіны, юбілей вызвалення яе ад акупантаў – для беларусаў насамрэч галоўнае свята. Наш народ, я перакананая, ніколі не забудзе, якой цаной заваявана Вялікая Перамога. А подзвіг савецкіх воінаў, падпольшчыкаў, партызанаў стане прыкладам патрыятызму, гераізму. Нашы дзяды і прадзеды наказалі ўсяму свету, што са зброяй да нас прыходзіць – сабе горш. Мы – краіна, адкрытая для супрацоўніцтва, гатовая будаваць адносіны толькі з пазіцыі канструктыўнага партнёрства.

Але і ў выпадку якой бы то ні было агрэсіі нам ёсць чым адказаць,” – падкрэсліла Таццяна Пятроўна.

Зусім нядаўна астанкі адзінаццаці савецкіх воінаў былі знойдзены пры пошукавых работах. Прозвішча аднаго з іх удалося высветліць: ім аказаўся жыхар цяпер ужо Рэспублікі Казахстан Нурмухамед Магдзееў. Ягоны пляменнік Хаміт Ахметавіч Магдзееў таксама завітаў на м е р а п р ы е м с т в ы , п р ы с в е ч а н ы я ўрачыстасцям.

“Тысячы воінаў і сёння яшчэ ляжаць н е ў п а к а ё н ы м і ў нашай зямлі. Але, дзякуючы п о ш у к а в ы м а т р а д а м , энтузіястам, штогод а т р ы м о ў в а е ц ц а знайсці і падняць астанкі. Вялікім поспехам лічыцца а т р ы м а ц ь прозвішча забітага воіна. І гэта нам удаецца: мы вяртаем людзей са спісу прапаўшых без вестак. Родныя маюць магчымасць аддаць даніну памяці сваім дзядам і прадзедам, пакланіцца іх магілам,” – адзначыла старшыня райсавета дэпутатаў Святлана Язерская падчас перапахавання астанкаў воінаў.

Пляменнік чырвонаармейца выказаў вялікую ўдзячнасць і пошукавікам-энтузіястам за вяртанне роднага чалавека сям’і. Адзначыў наш госць і тую ролю, якую ў гэтай рабоце адыгрывае ўлада. “Вялікая ўдзячнасць ад усёй нашай сям’і раённай уладзе. Такой увагі і пачуцця адказнасці, з якімі тут ставяцца да помнікаў салдатам Вялікай Ачыннай вайны, яе ахвярам, мы не бачылі нідзе. Ваша краіна, яе народ, на маю думку, — прыклад, як трэба захоўваць памяць пра сваіх герояў,” – рэзюмаваў Хаміт Ахметавіч.

Святары (і праваслаўны, і прапаведуючы Іслам) правялі а д п я в а н н е воінаў. Пад гукі Дзяржаўнага Гімна і залпы зброі астанкі салдат былі аддадзены зямлі. Да помніка ўсклалі кветкі. “Такім чынам помнік каля вёскі Аляксандраўка стаў памятным месцам для нас навечна. І наведваць яго мы будзем, колькі дазволіць жыццё,” – сказаў пляменнік салдата.

Далей урачыстая калона прайшла да брацкай магілы ў гарадскім парку. Мітынг сабраў шмат людзей. А інакш і не магло быць: кожны так ці інакш мае дачыненне да гэтых святаў.

Госці падыходзілі да мікрафона і дзякавалі беларусаў за захаванне памяці, славілі гераізм, праяўлены ў баях савецкімі воінамі. Хвіліна маўчання, сотні кветак ускладзены да помніка. Мітынг быў адначасова і жалобным, і жыццесцвярджальным. Моладзь раёна заяўляла, што ніколі не забудзе сваіх гераічных продкаў і будзе весці краіну толькі ўперад да новых здабыткаў.

Галоўная плошча раёна сабрала гледачоў на т э а т р а л і з а в а н ы канцэрт “Беларусь моцная, Беларусь свабодная”.

Увогуле на тэрыторыі раёна п р а в о д з і л і с я і іншыя м е р а п р ы е м с тв ы з нагоды свята. А заключным акордам стала вячэрняя праграма. Гандлёвыя кропкі прапаноўвалі набыць сувенірную прадукцыю, вырабы рамеснікаў. Перакусіць таксама можна было на адкрытай пляцоўцы РЦК і НТ.

“Праспяваем Гімн разам” – гэтая акцыя знайшла нямала прыхільнікаў. Пасля яе неба над горадам упрыгожыў святочны салют.

Уладзімір РЫЖАНКОЎ. Фота аўтара і Аксаны НЯМЦОВАЙ.