Кіраўнік краіны разгледзіў кадравыя пытанні. У выніку выканкамы 12 раённых цэнтраў Беларусі ўзначалілі новыя старшыні.

Старшынёй Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта 29 ліпеня быў зацверджаны Сяргей МІХАЛЮТА. Нарадзіўся Сяргей Валер’евіч на Шклоўшчыне ў 1986 годзе. Пасля школы паступіў у Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію. Паспяхова яе скончыўшы, працаўладкаваўся ў сістэму падаткаў і  сбораў. З 2008 г. па 2013 г. займаў шэраг адказных пасад у сістэме. З 2013 г. па 2017 г. узначальваў інспекцыю Міністэрства па падатках і сборах Рэспублікі Беларусь па Слаўгарадскаму раёну.

У маі 2017 года быў назначаны на пасаду намесніка старшыні райвыканкама па эканамічных пытаннях. Працаваў на Слаўгарадчыне да сакавіка бягучага года, пакуль не перайшоў на такую ж пасаду ў Шклоўскі райвыканкам.

Напрыканцы ліпеня быў зацверджаны на пасаду старшыні Слаўгарадскага райвыканкама.

Поделиться