І З ХЛЕБАМ, І З КАРМАМІ!


 

Сіноптыкі, на жаль, не даюць суцяшальных прагнозаў: восеньскае надвор’е літаральна пазбавіла нас  апошняга летняга месяца. Аграрыі зараз пастаўлены ў вельмі няпростыя ўмовы: хлеб збіраць трэба абавязкова, а праліўныя дажджы робяць гэты працэс вельмі працаёмкім, марудным. Тым не менш разуменне таго, што кожнае зярнятка павінна быць сабрана і захавана ў раёне, ёсць. Таму кожная пагодлівая гадзіна – на асобым кантролі хлебаробаў.

Не пазбаўлена ўвагай і корманарыхтоўка. Тут, хочацца адзначыць, ёсць з чым глядзець у будучае з аптымізмам. Кіраўнік раёна Сяргей Міхалюта наведвае палеткі раёна, дзе ідзе касавіца, адсочвае аб’ёмы і якасць работ.

“У гэтым годзе ў раёне ў рамках Указа № 235 Прэзідэнта краіны з’явіўся новенькі “Тарнада”. Ён зараз шчыруе там, дзе назапашваем кармы па прагрэсіўных тэхналогіях – у палімерную плёнку”, – адзначае старшыня райвыканкама.

“Радуе той факт, што аграрны сектар эканомікі раёна зараз уяўляе сабой адзіны механізм, кожны вузел якога працуе гарманічна, зладжана. Гэта дазваляе ставіць і дасягаць даволі амбіцыёзныя задачы”, – прызнаецца Сяргей Валер’евіч.  

Уладзімір РЫЖАНКОЎ.

Фота аўтара.