Слаўгарадчына стала месцам паломніцтва праваслаўных вернікаў

 

“Блакітная крыніца” прымае ўсіх, хто шукае дапамогі ад яе гаючай вады, хто прыйшоў знайсці адказы на свае патаенныя пытанні і знайсці сябе.

На адкрытай пляцоўцы каля “Блакітнай крыніцы” прайшоў эка-этна фестываль амаль з аднаіменнай назвай “Песні пра крыніцы”.

Калектывы ўсіх блізкіх і далёкіх пявучых куткоў Магілеўшчыны прапанавалі свае выступленні на суд журы. А ў рамках фестываля “Макавей” каля трыццаці калектываў будуць радаваць гасцей сваімі самабытнымі песнямі.

Уладзімір РЫЖАНКОЎ.

Фота Аксаны НЯМЦОВАЙ.