Кожны месяц года нясе пэўную інфармацыю, па-свойму зачароўвае і прываблівае. Калі верасень у нас асацыіруецца з Днем ведаў, то кастрычнік я б назвала месяцам  увагі і падзякі. Бо ў гэты час па ўсёй краіне адзначаецца Дзень пажылых людзей і Дзень настаўніка. Не выключэннем з’яўляецца і наша школа.

28 верасня ў шосты школьны дзень з самага ранку вучні 5-9 класаў Ржаўскага навучальна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-базавая школа рыхтавалі святочныя паштоўкі і букеты для пажылых людзей аграгарадка Ржаўка. Падчас наведвання ў вачах адзінокіх людзей чыталася не толькі падзяка, але і ўсхваляванасць. Кожнаму з іх хацелася не толькі прыняць віншаванні, але і проста пагаварыць. Нам здалося, што пажылым адзінокім аднавяскоўцам хочацца простай чалавечай увагі, і няважна хто будзе іх слухачом. Таму для кожнага пенсіянера мы знайшлі хвілінку, каб яго паслухаць і пачуць.

Літаральна праз два дні мы святкуем  Дзень настаўніка. Усе вучні нашай школы рыхтуюцца да яго. Хто вершы да выразнага чытання рыхтуе, хто песні спявае. Ужо падрыхтаваны на конкурс малюнкі “Мой добры настаўнік”. Ветэранам педагагічнай працы разнесены віншаванні і запрашэнні на канцэрт, які адбудзецца ў нашай школе 3 кастрычніка. Памятаем і паважаем усіх: Здрэставу Антаніну Міхайлаўну, Падсыпанікаву Сабіну Сямёнаўну, Палазкова Івана Ціханавіча, Кудзінаву Марыю Іванаўну, Бандурыну Галіну Сяргееўну. Будзем  рады вас бачыць на святочным канцэрце.

Кацярына Бонкіна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

Поделиться