Мая Слаўгарадчына! Маё святло!

Да цябе, мая мужная, векапомная,

Сэрца любоўю  гарыць, як цяпло!

Менавіта з гэтых строк майго верша хочацца пачаць свой зварот да моладзі і жыхароў раёна!

Я вельмі люблю маю маленькую радзіму – Слаўгарадчыну! Нарадзіліся тут мае бацькі, стварала і я сваю сям’ю! Мне вельмі прыемна зараз назіраць, як вы, моладзь, дасягаеце перамог у вучобе, творчасці, ствараеце сем’і! І ўсё гэта раЗАм крок у крок з нашай моцнай краінай! На цяперашні час у нашай грамадскай арганізацыі 636 членаў Саюза моладзі. Асноўны напрамак у рабоце – грамадска-патрыятычнае выхаванне моладзі. Гэты год для нас вельмі багаты на вялікія даты. Да 75-годдзя Вялікай Перамогі рэалізавана шмат праектаў, і прыемна, што моладзь і дарослыя ўключыліся ў гэты працэс, цікавіліся гісторыяй, прымалі ўдзел у мерапрыемствах разам з сем’ямі. Студэнцкія атрады – гэта, увогуле, самы запатрабаваны напрамак. Днямі першы атрад, які працаваў у нашым ПМК-274, закончыў сваю дзейнасць, а мы далей будзем працягваць працаўладкаванне непаўналетніх падчас летніх канікул. Нашых валанцёраў атрада “ Добрае сэрца” ведаюць усе. Як кажуць, пра добрыя справы ўслых не кажуць, але вялікі вам дзякуй, что с павагай адносіцеся да старэйшага пакаленння і калі патрэбна дапамога, вы заўжды раЗАм! Здаровы лад жыцця, творчасць, нашы маладзёжныя атрады аховы правапарадку, праект “100 ідэй для Беларусі” – усё гэта вы, моладзь! Дзякую ўсім, хто плячом да пляча ідзе з намі, хто дапамагае нам у нашых маладзёжных справах.

Зараз усе дзверы перад вамі адчынены: хочаш займацца спортам, калі ласка, усе ўмовы створаны для гэтага, танчы, спявай, малюй, вучыся, толькі не лянуйся!

Цяперашні час дыктуе свае ўмовы, вы ўсе ў гаджэтах, інтэрнэце. А я вось помню, як мы збіраліся і гулялі ў “казакі-разбойнікі”, як ездзілі працаваць у калгас збіраць бульбу. Ведаеце, гэтыя ўспаміны самыя добрыя!

20 год працоўнага стажу, большую палову, працую з моладдзю, ведаю, што вас цікавіць, а што “баліць”, адстойваю вашы інтарэсы. І мне вельмі непрыемна, калі “нехта” сваімі выказваннямі абражае нашу краіну! У інтэрнэце мабыць усе звар’яцелі!?

Мы жевём у мірны час. Паглядзіце, як наша маленькая краіна стала сапраўднай, моцнай Дзяржавай! Толькі вось у гэты няпросты перыяд мы павінны слухаць сэрцам і душой і абавязкова думаць: “ А што будзе заўтра?” Спытаць сумленна ў сябе: “ А што я зрабіў для краіны? Сваёй маленькай радзімы?!”

За тое, што зараз маем, мы шчыра дзякуем нашым прадзедам, якія аддалі свае жыцці за нас, унукаў, праўнукаў Беларусі!

Я ўпэўнена, што патрыятызм, любоў да сваёй краіны ўцягваюцца з матуліным малаком, за што вялікі дзякуй маёй маці.

Калі ласка, дарослыя, не дайце згубіць нашы добрыя нацыянальныя традыцыі, нашу гісторыю, нашу Дзяржаву!

Моладзь! Размаўляйце па-беларуску, насіце вышыванкі, вучыцеся ў бабуль усім народным традыцыям і памятайце нашы колеры: блакітнае неба, рэкі, зялёныя лясы. І галоўнае – любіце Беларусь!

Напярэдадні свята – Дня моладзі – жадаю вам моцнага здароўя, здзяйснення вашых мар! Не быць абыякавымі, распрануць свае крылы і ляцець, нягледзячы на буры, спякоту! Дарыце ўсмешкі, будзьце талерантнымі, памятайце: “ Якое зерне пасееце, такі і будзе ўраджай!”

Будзьце раЗАм са сваёй маленькай радзімай!

З павагай першы сакратар райкама

БРСМ Вікторыя ГАРАДЗЕЦКАЯ.

Фота Аксаны НЯМЦОВАЙ.

Поделиться