Пераменнае надвор’е не можа спыніць таго запалу, з якім працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна займаюцца нарыхтоўкай кармоў. Укласціся ў адведзеныя тэрміны магчыма толькі пры граматнай арганізацыі працы на кожным участку нарыхтоўкі, выкананні ўсімі ўдзельнікамі касавіцы працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны. На выкананне гэтых патрабаванняў нацэлены не толькі працаўнікі, але і кіраўнікі прадпрыемстваў сельскагаспадарчай галіны.

Безумоўна, вынікі корманарыхтоўкі не прыйдуць самі па сабе. Там, дзе кіраўнікі з поўнай адказнасцю падышлі да арганізацыі своечасовага рамонту корманарыхтоўчай тэхнікі, набыццю запчастак і ГЗМ, своечасова растлумачылі працаўнікам алгарытм выплаты заробку і заахвочвання, надалі максімум увагі захаванню тэхнікі бяспекі, там і праца ідзе спарней.

Прыкладам можа быць КСУП “Заранскі”. Мы ўжо пісалі на старонках раёнкі пра працаўнікоў прадпрыемства, якія самааддана шчыруюць падчас касавіцы, а сёння працягнем гэты расповед.

Васіль Фесавец

Вопытны механізатар Васіль Фесавец – талковы, адказны і старанны чалавек, які, па водгуках кіраўніка Святланы Каратковай, вылучаецца беражлівымі адносінамі да даручанай тэхнікі. Падчас касавіцы ён працуе з граблямі-варушылкай ГВР-7. Нядрэнна  зарэкамендаваў сябе ў няспыннай працы і Яўгеній Коканаў, які шчыруе з прэс-падборшчыкам ПРМ-150.  Трамбоўка і ўкрыццё – фінальныя аперацыі пры нарыхтоўцы кансервіраваных кармоў у траншэях. Трамбоўку зялёнай масы выконваюць надзейныя працаўнікі Аляксандр Копаць (на “МТЗ-3020”) і Мікалай Мазурын, які працуе на “Амкадоры”.

Яўгеній-Коканаў

Калектыў КСУП “Заранскі” разумее важнасць корманарыхтоўчай кампаніі – гэта цяжкая задача, але выканаць яе рэальна, таму і імкнуцца правесці гэтую працу якасна і ў неабходныя тэрміны.

Тэкст і фота Аксаны НЯМЦОВАЙ.

Поделиться