Кіраўнік раёна Сяргей Міхалюта, начальнік абасобленай групы ваенкамата Аляксандр Чаркашын і аўтар гэтых радкоў завіталі на мінулым тыдні да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Фелікса Шкірманкова і Аляксея Бельчыкава.

Да паважаных людзей завіталі не з пустымі, як кажуць, рукамі. Але не гэта было галоўным. Жывы кантакт, магчымасць на свае вочы пабачыць, чым жывуць героі той вайны, даведацца пра іх турботы і клопат, дапамагчы не толькі словам, але і справай, – вось што даюць такія сустрэчы. І яны будуць ладзіцца і надалей. І не толькі са святочнай нагоды, але па патрэбнасці ў іх.

Уладзімір ВАСІЛЬЕЎ.

Фота аўтара.

Поделиться