ТАЛЕНТ АТРЫМАЎ АДЗНАКУ

Сёлета ў межах ХХІХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” прайшоў пленэр “Райскі сад-2020”, прысвечаны 100-годдзю віцебскай мастачкі Марыі Ларынай. У гэтым форуме прыняла ўдзел і наша зямлячка – майстар народных мастацкіх рамёстваў па дэкаратыўнаму жывапісу раённага Дома рамёстваў Аліна АЎРАМАВА. Талент слаўгарадчанкі на застаўся па-за ўвагай журы пленэра, і яна была ўзнагароджана сертыфікатам удзельніка форума. Віншуем! Далейшых поспехаў у мастацтве, Аліна!

Ксенія ЛЕАНІДАВА.