каб даведацца, што хвалюе жыхароў раёна, працаўнікоў, занятых у эканоміцы рэгіёна, сістэматычна ладзяцца сустрэчы, удзел у якіх прымае як раённая вертыкаль улады, так і народныя выбраннікі.

Так, на гэтым тыдні такога кшталту сустрэчы праходзілі ў шэрагу  прадпрыемстваў і арганізацый Слаўгарадчыны.

Сенатар Сяргей Анюхоўскі наведаў працоўны калектыў ДРБУ-129, дзе разам са старшынёй райсавета Святланай Язерскай, намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Асмалоўскім правялі канструктыўную размову пра здабыткі раёна, краіны, іхнія перспектывы. У прыватнасці Сяргей Анюхоўскі расказаў пра будучае Слаўгарадскага “харчавіка”. Заклікаў аратар і кожнага з залы прыняць удзел у галоўнай электаральнай кампаніі года – выбарах Прэзідэнта краіны. Таксама сустрэча адбылася і ў РАУС.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Сыранкоў таксама сустрэўся са сваімі выбаршчыкамі. Райгаз учора стаў месцам, дзе вялася размова з людзьмі, і слухаліся іхнія праблемы. Лапаціцкі сельскі Дом культуры таксама сабраў усіх, каго цікавіць развіццё раёна і з кім сустрэўся дэпутат.

Усе сустрэчы праходзілі на высокім арганізацыйным узроўні і мелі канструктыўны падмурак.

Уладзімір РЫЖАНКОЎ.

Фота аўтара і Аксаны НЯМЦОВАЙ.

Поделиться