З 1 верасня начальнікам аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама з’яўляецца Наталля ГОЛІК. Аб гэтым стала вядома напярэдадні падчас афіцыйнага яе прадстаўлення работнікам адукацыйнай галіны раёна.

Наталля Міхайлаўна скончыла другую гарадскую школу ў Слаўгарадзе. Вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” з дадатковай спецыяльнасцю “Руская мова і літаратура” яна атрымала ў Магілёўскім педагагічным універсітэце імя А.Куляшова. У перыяд з 2011 па 2013 год праходзіла перападрыхтоўку ў Рэспубліканскім інстытуце інавацыйных тэхналогій “Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта” па спецыяльнасці “Інавацыйны менеджмент”.

З 2003 года працавала на розных пасадах у СДПЛ № 3. У 2011 г. перайшла на працу ў аддзел адукацыі райвыканкама метадыстам. З 2013 г. па 31 жніўня бягучага года з’яўлялася загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета.

Поделиться