У рамках XXVII Дня беларускага пісьменства, які праходзіў у гэтым годзе ў Бялынічах, прайшоў шэраг рэгіянальных творчых конкурсаў. Слаўгарадскія майстры раённага Дома рамёстваў таксама сярод іншых прынялі ўдзел у іх. І, трэба адзначыць, паспяхова! Дыпломам II ступені ў анлайн-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Залатая яблынька” ўзнагароджана малодшы навуковы супрацоўнік, майстар саломапляцення Алена Нахаева, Дыпломам такой жа ступені адзначаны талент Алены Аляксееўны ў рэгіянальным конкурсе аб’ёмнай скульптуры “Залаты птах”. Дыплом III ступені атрымала майстар народных рамёстваў, майстар выцінанкі Ксенія Самкнулава ў конкурсе “Залатая яблынька”. У рэгіянальным конкурсе аб’ёмнай скульптуры “Залаты птах” Дыпломам удзельніка адзначана загадчыца раённага Дома рамёстваў Наталля Купрыянцава за творчую работу “Пан”. А вось калектыў цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна атрымаў Дыплом удзельніка ў рэгіянальным конкурсе тэматычных пляцовак “Вянок беларускіх казак”. Віншуем з чарговым прызнаннем творчых здабыткаў і жадаем далейшых поспехаў!

Ксенія ЛЕАНІДАВА.

Фота Таццяны СКАЛЬЗАЕВАЙ.

Поделиться