Слаўгарадчына цікавая

На восеньскіх канікулах навучэнцы другой гарадской школы падарожнічалі па вуліцах роднага горада разам з экскурсаводам раённага гісторыка-краязнаўчага музея Верай Стасенка. Вучні знаёміліся з назвамі вуліц, аглядалі архітэктурныя пабудовы розных часоў. Апошняй кропкай на шляху ў падарожнікаў стаў памятны знак «Якар», які ўзвышаецца на ўзбярэжжы ракі Сож, да якога імкне і нясе свае воды хвалістая прыгажуня рака Проня. Менавіта каля жывапіснага месца дзеці пазнаёміліся з гістарычнымі назвамі горада, судаходствам, якое існавала тут колісь і, нават, прамысловым прадпрыемствам па вырабу керамічнай пліткі, на экзэмплярах якой маюцца знакі майстраў Н.Л.Лур’е і Козьмы Ганчарова.

Падчас падарожжа вучні фатаграфавалі цікавыя мясціны горада, ягоныя пабудовы.

Восеньскае хараство надавала настрою, і час падарожжа прайшоў хутка, цікава, змястоўна.

Тэкст і фотаздымак Веры СЯРГЕЕВАЙ.