8 лютага да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка БССР Івана Мележа ў Ржаўскай бібліятэцы-філіяле прайшла літаратурная гадзіна «Іван Мележ. Геній свайго часу». На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 4-7 класаў. Праз мультымедыйную прэзентацыю бібліятэкар пазнаёміла прысутных са старонкамі жыцця юбіляра і адзначыла, што любоў да людзей, да роднага краю, да прыроды стала для пісьменніка вечным агнём, з якога нараджалася яго творчасць. Нібы вугалёк, перакідваючы з рукі на руку, каб не згас, беражліва нёс Іван Мележ сваё слова і любоў да Бацькаўшчыны чытачу.  Таксама ў гэты дзень чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выставай «Пясняр палескага краю».

Поделиться

От Вольга ВАРЭННІКАВА

бібліятэкар