Не так даўно ў Чэрыкаве прайшоў адзін з этапаў абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі». Творчая група раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна» таксама была сярод 21 удзельніцы і вынесла на суд кампетэнтнага журы 20-ціхвілінны спектакль па п’есе Эвеліны Піжэнка «За паўгадзіны да вясны». Адной з умоў конкурсу было патрабаванне выступлення на беларускай мове. І, нягледзячы на рускамоўны тэкст арыгінала, слаўгарадскія артысты здолелі данесці да гледачоў асноўную думку твора менавіта на нашай роднай мове.

Пастаноўка прысвечана апошнім дням Вялікай Айчыннай вайны, якія героі п’есы бавяць у ваенным шпіталі. Аднаго з персанажаў – параненага франтавіка дзядьку Шоту – па-майстэрску сыграў Яўген АНОШКА. Яго пранікнёная перадача характару савецкага байца выклікала жывыя эмоцыі гледачоў, якія па-сапраўднаму суперажывалі герою і іншым персанажам. Журы агляду-конкурсу высока ацаніла талент Яўгена і ў намінацыі «Лепшая мужчынская роля» безумоўна аддала перамогу нашаму земляку. Віншуем з гэтым прызнаннем і жадаем новых тэатральных перамог Яўгену і ягоным калегам!

Поделиться

От Оксана НЕМЦОВА

Текст и фото

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *