Субота мінулага тыдня стала для некалькіх дзясяткаў школьнікаў Слаўгарадчыны днём, які, хочацца спадзявацца, у памяці будзе нечым яркім, важным, непаўторным. Некаторыя з іх сталі акцябратамі, другая палова – піянерамі. А чаму менавіта у той дзень ладзілася ўрачыстасць, мяркую, нагадваць не трэба: Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга адзначала краіна 9 мая. Сёлета так сталася, што на гэтую векапомную для ўсяго савецкага народа дату прыйшліся два святы.  Ад таго ніводнае  з іх не страціла, а наадварот сталі яны яшчэ больш нават сакральнымі. Але аб усім па чарзе.

Адкрытая пляцоўка РЦК і НТ сабрала школьнікаў, іх бацькоў, сяброў, каб удзельнічаць у цырымоніі прыняцця дзетак у актябраты і піянеры. Але спачатку да аўдыторыі звярнулася намеснік старшыні райвыканкамі  Алена Шаўцова. Яна павіншавала ўсіх з днём дзяржаўнай сімволікі, нагадала, якую ролю яна адыгрывае ў станаўленні краіны – незалежнай, квітнеючай. “Менавіта вам жыць у гэтай краіне, будаваць  яе, развіваць. Таму толькі патрыёты Беларусі, яе верныя сыны павінны змагацца з любымі наваламі, якія сёння існуюць. Актябраты, піянеры, якімі вы, мае даражэнькія, сёння станеце, павінны быць узорам высокай культуры, дысцыпліны, добра вучыцца, дапамагаць блізкім, падтрымліваць пажылых. Перакананая, што тут сабраліся менавіта такія школьнікі. Са святам вас і вашых блізкіх”, – рэзюмавала Алена Міхайлаўна. Да таго ж, яна ўручыла пераможцам конкурсаў заслужаныя ўзнагароды.

Значкі акцябрацкія і піянерскія гальштукі атрымалі школьнікі раёна і паабяцалі насіць іх з гонарам.

З адкрытай пляцоўкі РЦК і НТ стартаваў і велапрабег. Яго ўдзельнікі наведалі па маршруту знакавыя мясціны Слаўгарада, усклалі да іх кветкі.

Канцэртная праграма, якая прызвана была ўзняць настрой і перадаць дух свята таксама мела месца. І толькі дожджык вырашыў унесці свае карэктывы ў планы арганізатараў. Але гэта не стала перашкодай для легкаатлетычнага прабегу, у якім прынялі ўдзел, як кажуць,  ад малога да сталага. Вядомая справа, увесь горад быў упрыгожаны ў колеры нацыянальнага сцяга: чырвоны, белы і зялёны. Заключным этапам святкавання стала ўскладанне ўдзельнікамі прабегу кветак да помніка ў гарадскім парку.

Але святочны настрой панаваў на Слаўгарадчыне і надалей.

Поделиться

От Уладзімір ВАСІЛЬЕЎ

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *