Подписывайтесь на газету "Прысожскі край"! Подписной индекс: индивидуальный - 64087 , ведомственный - 640872.

О НАС

Раённая газета была заснавана ў 1932 годзе. Першапачатковая назва яе была “Калгасны шлях”, а рэдактарам у той час працаваў Васіль Яўхімавіч Гапееў. Газета прайшла нялёгкі шлях. Асабліва хочацца нагадаць канец 1943 і пачатак 1944 гадоў, калі Чырвоная Армія вызваліла наш раён ад фашысцкіх захопнікаў. Нямецкія акупанты не толькі знішчылі матэрыяльную базу раёна, разбурылі і разрабавалі 75 калектыўных гаспадарак, але і знішчылі духоўныя каштоўнасці. У ліку іх апынулася і газета “Калгасны шлях”.
Канец 1943 года, а дакладней у кастрычніку, распачалася аперацыя па вызваленню нашага раёна ад акупантаў. Выпускаць газету прыходзілася ў лесе ў партызанскім атрадзе №42.
Васілю Яўхімавічу Гапееву ўдалося праз сувязнога раздабыць шрыфты, і пачалася цяжкая праца. Першыя нумары раёнкі называліся “За Радзіму!”.
Пасля вызвалення раёна ў вёсцы Старынка размясцілася раённая ўлада, у тым ліку і рэдакцыя раённай газеты, якая захавала сваю даваенную назву – “Калгасны шлях”. Падпісваў яе Васіль Аляксандравіч Драздоў, які быў зацверджаны на пасаду рэдактара райкамам партыі. Недзе ў снежні 1943 года Васіль Яўхімавіч Гапееў (былы рэдактар) быў пераведзены ў апарат РК КПБ.
Газета ў той час была надзейным памочнікам кіраўніцтву раёна ў аднаўленні разбуранай гаспадаркі.
Калі выйшаў першы нумар раённай газеты, нашым былым калегам даведацца не ўдалося, хаця такія захады і былі. Спецыяльна ездзілі ў Ленінград, зараз Санкт-Пецярбург, у архіўныя ўстановы. Але пзахады не прынеслі вынікаў. І мы вырашылі прымеркаваць юбілей газеты да Дня друку, які ўжо на працягу некалькі гадоў адзначаецца ў нашай рэспубліцы 5 мая.
З 1963 па 1964 год у сувязі з рэарганізацыяй раёна газета не выходзіла, а з 1965, калі раён аднавіў сваю дзейнасць, раённая газета “вярнулася”, але ўжо пад назвай – “Ленінскае слова”, і яна пачала выходзіць тры разы на тыдзень.
На працягу дзесяцігоддзяў калектыў рэдакцыі газеты “Прысожскі край”, а такую назву газета займела ў лістападзе 2007 года, хаця і сёння многія па звычцы называюць раёнку “Ленінкай”, плённа працуе на ніве нацыянальнай культуры.

Шэраг рэдактараў узначальвалі рэдакцыю: Мікалай Дзянісавіч Каралёў, Генадзь Сямёнавіч Старавойтаў, Пётр Цімафеевіч Балукоў, Іван Васільевіч Ганчароў, Аляксандр Дзмітрыевіч Маліноўскі, Іван Іванавіч Сурман, Валянціна Цітаўна Ігнатава, Уладзімір Іванавіч Ганчароў, пачынаючы з 2001 года па 2015 год, галоўным рэдактарам установы “Рэдакцыя райгазеты “Прысожскі край” і радыёвяшчання “Будні Слаўгарадчыны” працавала Валянціна Уладзіміраўна Езерская, пачынаючы з лютага 2015 галоўным рэдактарам установы “Рэдакцыя райгазеты “Прысожскі край” і радыёвяшчання “Будні Слаўгарадчыны” працуе Уладзімір Васільевіч Рыжанкоў.

  1. наталья

    Разместите, если можно, материал о работе редакции в 60-90-ые годы 20 века. Спасибо.

  2. Владимир Васильевич! А куда пропали Ваши интересные кроссворды?

  3. Йордан Кириллов

    С НОВыМ ГОДОМ 2017г. Здравствуйте дорогие друзья.Я собираю газеты и в моей коллекции уже 9000 экземпляров. . Прошу вас помочь, мои белорусские друзья, прислав по почте один бумажный экземпляр газета"ПрысожскІ край"на белорусский и русский язык...Мой адрес:;ЙОРДАН КИРИЛЛОВ, ул.ЦАРь ОСВОБОДИТЕЛь 14 г.ИХТИМАН индекс-2050 БОЛГАРИЯ Спасибо!!. Это потверждение-

    www.chr.aif.ru/voronezh/p...gazety_voronezha

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Авторские права. "Прысожскі край" Районная газета. Новости Славгорода и Славгородского района . © 2016
Сайт Президента Республики Беларусь Славгородский районный исполнительный комитет HotLog Яндекс.Метрика Rating All.BY