ПРА НІГІЛІЗМ, МАЦІ-ЗЯЗЮЛЮ І ІНШАЕ

ПРА НІГІЛІЗМ, МАЦІ-ЗЯЗЮЛЮ І ІНШАЕ

 

Чарговае пасяджэнне раённай камісіі па справах непаўналетніх прайшло на мінулым тыдні. На разгляд выносілася 9 пытанняў, па кожнаму з якіх члены камісіі павінны былі прыняць пэўныя меры.
Так, навучэнец філіяла “Слаўгарадскі прафесійны ліцэй” падчас знаходжання па месцы жыхарства ў Рагачове быў затрыманы міліцыяй у стане алкагольнага ап’янення. Разам з маці юнак тлумачыў членам камісіі навошта было піць піва і “шукаць прыгод” у грамадскім месцы.
Сацыяльны педагог той жа ўстановы распавяла прысутным пра выкананне мерапрыемстваў рэабілітацыйнай праграмы па другому навучэнцу, які таксама ў свой час з пляшкай слабаалкагольнага напою пайшоў на вуліцу.
Рэзанансным быў разгляд сітуацыі з яшчэ адным, скажам так, гора-навучэнцам нашага ліцэя. Юнак 2002 года нараджэння ўсёй сваёй жыццёвай пазіцыяй адмаўляецца станавіцца карысным для сваёй сям’і, грамадства. Прычым такі своеасаблівы нігілізм нічым не падмацоўваецца: па гаспадарцы маці не дапамагае, наведваць заняткі катэгарычна адмаўляецца і бавіць час у смартфоне, які маці ў крэдыт узяла яму ў абмен на абяцанне закончыць вучобу ў ліцэі. Па сітуацыі было вырашана знайсці аптымальнае выйсце. Але навідавоку ў адносінах да хлопца трэба прыняць больш жорсткія меры, а не абмяжоўвацца ўгаворамі.
Сітуацыя, так бы мовіць, маці-зязюлі таксама выносілася на разгляд членаў камісіі. Маладая жанчына, жыхарка з аднаго з аграгарадкоў Слаўгарадчыны, мінімалізавала ўдзел у выхаванні свайго дзіцяці і абрала для сябе вясёлыя кампаніі з алкаголем замест яго. Усклаўшы кантроль на бабулю немаўляці, яна бавіць час у розных кампаніях. Па гэтай сітуацыі меры будуць прынятыя самыя жорсткія.
Выносіліся і іншыя пытанні, кожнае з якіх дэталёвым чынам разглядалася, і прымаліся канкрэтныя меры.

Уладзімір РЫЖАНКОЎ.

Последние новости

Мировые новости

Китай успешно запустил новую группу интернет-спутников с помощью ракеты-носителя «Чанчжэн-12»

17 августа 2026
Читать новость
Новости Республики

Беларусь и Иран работают над договором о стратегическом партнерстве

17 августа 2026
Читать новость
Новости Республики

В Беларуси ожидаются новации в перевозке тяжеловесных грузов

17 августа 2026
Читать новость
Новости Республики

Соболенко сохранила лидерство в рейтинге Женской теннисной ассоциации

17 августа 2026
Читать новость
Новости Республики

Погода в Беларуси 18 августа: оранжевый уровень опасности из-за сильных дождей, гроз и ветра, днем до +27 °С

17 августа 2026
Читать новость
Новости района

Главные ориентиры недели

17 августа 2026
Читать новость